Вы тут

Сергеенка і шэраг іншых кіраўнікоў вызвалены ад ранейшых пасад у сувязі з пераходам на выбарныя пасады


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы, у адпаведнасці з якімі шэраг службовых асоб вызвалены ад займаемых пасад. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.


Ігар Сергеенка ў адпаведнасці з артыкулам 84 Канстытуцыі Беларусі вызвалены ад пасады кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сувязі з пераходам на выбарчую пасаду служачага.

На той жа падставе вызвалены ад пасад міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, памочнік Прэзідэнта — інспектар па г. Мінску Аляксандр Барсукоў, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі Вячаслаў Данілавіч.

Таксама ў адпаведнасці з артыкулам 84 Канстытуцыі генерал-маёр Генадзь Лепешко вызвалены ад пасады начальніка ўстановы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь», а генерал-маёр юстыцыі Андрэй Ліс — ад пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці. Ім прыпынена адпаведна ваенная служба і служба ў Следчым камітэце ў сувязі з выбраннем дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу на тэрмін іх паўнамоцтваў.

У адпаведнасці з пунктам 10 артыкула 84 і артыкулам 145 Канстытуцыі Беларусі Мікалай Маратаеў вызвалены ад пасады намесніка старшыні і суддзі Гомельскага абласнога суда ў сувязі з абраннем на іншую пасаду. Ён таксама выключаны са складу прэзідыума Гомельскага абласнога суда.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.