Вы тут

Цырымонія ўзнагароджання па выніках працы за 2023 год адбылася ў Савецкім раёне сталіцы


29 сакавіка ў адміністрацыі Савецкага раёна горада Мінска адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання работнікаў арганізацый, якія найбольш паспрыялі сацыяльна-эканамічнаму развіццю раёна, па выніках працы за 2023 год.


Кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёна Сяргей Хільман павіншаваў прысутных і ўручыў кіраўнікам устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый пасведчанні аб занясенні на раённую Дошку Гонару.

Выступае кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёна горада Мінска Сяргей Хільман

Выступае кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёна горада Мінска Сяргей Хільман

Лепшымі ў сваіх катэгорыях былі прызнаны: унітарнае прадпрыемства «Завод СВТ», камунальнае унітарнае прадпрыемства «Зеленбуд Савецкага раёна горада Мінска», адкрытае акцыянернае таварыства «Наваколле», таварыства з абмежаванай адказнасцю «Рэстаран-бровар “Сябры”, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа” імя Я.Купалы № 19 г. Мінска», дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячы сад № 302 г. Мінска», установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі», філіял установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі» «Мінскі радыётэхнічны каледж », установа аховы здароўя «33-я гарадская студэнцкая паліклініка», дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 8 імя Г.Р. Шырмы», адкрытае акцыянернае таварыства «Навукова-даследчы інстытут электронных вылічальных машын».

Мерапрыемства завяршылася фатаграфаваннем кіраўнікоў арганізацый з кіраўніцтвам Савецкага раёна.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.