Вы тут

Міцкевіч: Высокая яўка — адзін з індыкатараў актыўнасці выбаршчыкаў


Высокая яўка — адзін з індыкатараў актыўнасці выбаршчыкаў, заявіў начальнік сакратарыята Усебеларускага народнага сходу Валерый Міцкевіч, каменціруючы вынікі Адзінага дня галасавання, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Выбары адбыліся з высокай яўкай. А яўка — гэта якраз адзін з індыкатараў актыўнасці выбаршчыкаў», — Валерый Міцкевіч.

Як падкрэсліла намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда Наталля Карповіч, яшчэ некалькі гадоў таму многія беларусы былі ў пэўнай меры апалітычныя.

«Але вось за той перыяд, які прайшоў у апошнія тры-чатыры гады, кожны з нас, напэўна, ужо прыйшоў да такога ўнутранага ўсведамлення неабходнасці вызначэння свайго стаўлення да тых падзей, якія адбываюцца, — сказала яна. — І такая актыўнасць грамадзян у Адзіны дзень галасавання на выбарах мясцовых саветаў дэпутатаў, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, на мой погляд, якраз з’яўляецца адлюстраваннем вось гэтых змен у свядомасці людзей. Усведамленне імі, прыняцце і выказванне падтрымкі таму курсу, які праводзіцца сёння дзяржавай на супрацьстаянне гэтым выклікам нашай эпохі, на неабходнасць абароны нашага суверэнітэту».

«Таму толькі наша дзяржава насамрэч гарантуе нам рэалізацыю нашых канстытуцыйных правоў і свабод, мы гаспадары і грамадзяне гэтай краіны, і нашы грамадзяне, гэта ўсвядоміўшы ў дастатковай ступені, выказваюць сваю падтрымку і разуменне неабходнасці прытрымлівацца гэтага курса. Што і выявілася ў тым ліку ў выніках галасавання», — дапоўніла Наталля Карповіч.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якія меры прымаюцца, каб не дапусціць трагедый на чыгунцы?

Якія меры прымаюцца, каб не дапусціць трагедый на чыгунцы?

Карэспандэнты «Звязды» адправіліся ў рэйд разам з супрацоўнікамі МУС.

Грамадства

Як не заблукаць у лесе і што рабіць, калі гэта адбылося?

Як не заблукаць у лесе і што рабіць, калі гэта адбылося?

Каб «ціхае паляванне» не стала пошукавай аперацыяй.