Вы тут

Беларус Данілаў фінішаваў другім у мас-старце на ЧР па біятлоне


На базе Цэнтра зімовых відаў спорту «Жамчужына Сібіры» ў Цюмені працягваецца чэмпіянат Расіі па біятлоне ў алімпійскіх дысцыплінах з удзелам беларусаў, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

У суботу мужчыны разыгрывалі медалі ў мас-старце, права выступіць у якім атрымалі лепшыя 30 спартсменаў па выніках папярэдніх гонак турніру. З нашай каманды на старт выйшлі пяцёра біятланістаў, найлепшы вынік сярод якіх паказаў Сцяпан Данілаў. 25-гадовы беларус дапусціў адну памылку на першай стральбе, але тры наступныя агнявыя рубяжы прайшоў без промахаў. Фінішную рысу Данілаў перасёк другім, саступіўшы толькі масквічу Карыму Халілі, які зусім абыйшоўся без штрафных кругоў. Тройку наймацнейшых замкнуў Эдуард Латыпаў з Башкартастана.

Што да вынікаў іншых беларусаў, то Мікіта Лобастаў заняў 10-ю пазіцыю, Антон Смольскі размясціўся ўслед за ім. Дзмітрый Лазоўскі паказаў 16-ы вынік, а Ілья Аўсеенка фінішаваў 25-м. Раней сёння жаночая каманда нашай краіны ў складзе Ганны Солы, Дзінары Смольскай, Дар’і Кудаевай і Адэліны Сабітавай стала шостай у эстафеце.

Такім чынам, за дзень да заканчэння спаборніцтваў у Цюмені ў актыве беларускай дэлегацыі тры прызавыя месцы. Раней перамогу ў гонцы праследавання ў дзяўчат атрымала Ганна Сола, таксама беларусы святкавалі поспех у змешанай эстафеце. 31 сакавіка на чэмпіянаце Расіі па біятлоне адбудуцца жаночы мас-старт і мужчынская эстафета.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.