Вы тут

Xiaomi выпусціла свой першы электрамабіль


Кітайская тэхналагічная кампанія Xiaomi выпусціла сваю першую мадэль аўтамабіля на новых крыніцах энергіі (NEV) SU7 уласнай распрацоўкі, перадае «Сіньхуа».


Як стала вядома, на рынак паступяць тры версіі дадзенай мадэлі з мінімальнай далёкасцю прабегу на адным зарадзе 700 кіламетраў — Xiaomi SU7, SU7 Pro і SU7 Max, цэны на якія вар’іруюцца ад 215,9 тыс. юаняў (30,4 тысячы долараў) да 299,9 тысячы юаняў. Чакаецца, што пастаўкі версій Xiaomi SU7 і Xiaomi SU7 Max пачнуцца напрыканцы красавіка, а версіі Xiaomi SU7 Pro — напрыканцы мая. 

На цырымоніі рэлізу заснавальнік і генеральны дырэктар Xiaomi Лэй Цзюнь адзначыў, што кампанія дабілася шэрагу тэхналагічных прарываў у распрацоўцы NEV-аўтамабіля, у прыватнасці, у дызайне знешняга выгляду аўтамабіля, акумулятарах, інтэлектуальным кіраванні і інтэлектуальнай канструкцыі салона аўтамабіля. Як вядома, Xiaomi абвясціла аб уступленні ў сектар NEV-аўтамабіляў у 2021 годзе і пабудавала ў Пекіне аўтамабільны завод плошчай больш за 700 тысяч кв. метраў.

Як сведчаць дадзеныя Кітайскай асацыяцыі аўтавытворцаў, сёлета за першыя два месяцы аб’ём вытворчасці і продажаў NEV-аўтамабіляў у Кітаі дасягнуў 1,25 млн. і 1,21 млн. адзінак , павялічыўшыся адпаведна на 28,2 і 29,4 працэнта ў гадавым вылічэнні.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.