Вы тут

У Беларусі завяршаецца вылучэнне кандыдатаў у дэлегаты УНС


У Беларусі завяршаецца працэс вылучэння кандыдатаў у дэлегаты УНС, паведамляе БелТА са спасылкай на ЦВК.


Фота БелТА

«Народнае веча будзе зацвярджаць важнейшыя для краіны дакументы: Асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі, Ваенную дактрыну, Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця, а таксама выносіць рашэнні аб легітымнасці выбараў, выбіраць суддзяў, старшыню і членаў ЦВК — пад яго кантролем будуць усе важныя для жыцця краіны працэсы. Нядзіўна, што да выбару кандыдатаў у дэлегаты падыходзяць з усёй адказнасцю», — адзначылі ў ЦВК.

З 12 сакавіка ва ўсіх рэгіёнах краіны ішло актыўнае абмеркаванне і вылучэнне структурамі грамадзянскай супольнасці і мясцовымі саветамі дэпутатаў кандыдатаў у дэлегаты УНС.

Сваіх кандыдатаў вылучыла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі: «Кожная кандыдатура шырока абмяркоўвалася прафсаюзным актывам яшчэ на падрыхтоўчым этапе. Галоўныя крытэрыі для вылучэння: адданасць сваёй краіне, імкненне захаваць стабільнасць у грамадстве і спрыяць развіццю Беларусі», — падкрэслілі ў ФПБ.

Ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў і БРСМ ва УНС будзе выбрана па 80 дэлегатаў. Яны як прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці маюць свой асаблівы погляд на сучаснасць і будучыню краіны. БРСМ прапануе ў якасці кандыдатаў адказных юнакоў і дзяўчат, годных прадстаўнікоў розных галін і прафесій, а ветэраны — самых мудрых.

Усю адказнасць за будучыню і сучаснасць разумеюць і ў Беларускім саюзе жанчын, яны, як і грамадскае аб’яднанне «Белая Русь», ужо вылучылі 80 кандыдатаў.

Канчаткова вызначыцца з выбарам дэлегатаў структурам грамадзянскай супольнасці і абласным саветам дэпутатаў трэба будзе з 1 па 10 красавіка.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.