Вы тут

У Кітаі 384 нацыянальныя зоны культурнай індустрыі


У Кітаі апублікаваны абноўлены спіс нацыянальных дэманстрацыйных зон культурнай індустрыі, у які ўвайшлі 219 новых зон названай катэгорыі. Такім чынам, агульная колькасць такіх зон у краіне дасягнула 384, паведамілі ў Міністэрстве культуры і турызму КНР, перадае «Сіньхуа».


Паводле дадзеных міністэрства, па стане на канец мінулага года агульная сума актываў гэтых 384 дэманстрацыйных зон дасягнула 5,5 трыльёна юаняў (каля 775,2 млрд. долараў). На іх прадпрыемствах было занята каля 507 тысяч чалавек, а сукупны аперацыйны даход па выніках мінулага года перавысіў 1,3 трыльёна юаняў.

Гэтыя дэманстрацыйныя зоны працягвалі прасоўваць інавацыі, прыкладалі намаганні ў такіх галінах, як творчая трансфармацыя і інавацыйнае развіццё традыцыйнай кітайскай культуры. Яны садзейнічалі эканамічнаму і сацыяльнаму развіццю.

Міністэрства паабяцала прыкласці далейшыя намаганні па аптымізацыі ўмоў для развіцця прадпрыемстваў і ўдасканаленні мер па іх падтрымцы і абслугоўванні, тым самым пастаянна стымулюючы ўнутраны імпульс і інавацыйную актыўнасць удзельнікаў культурнага рынку.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.