Вы тут

Іванец: Заданні на ЦЭ і ЦТ будуць ідэнтычнымі па складанасці і структуры


Заданні на ЦЭ і ЦТ будуць ідэнтычнымі па складанасці і структуры. Аб гэтым заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец у інтэрв’ю тэлеканалу СТБ, паведамляе БелТА.


Скрыншот тэлеканала СТБ

«Уступная кампанія фактычна ўжо пачалася 20 сакавіка. Таму што з 20 сакавіка пачалася рэгістрацыя на цэнтралізаваны экзамен. Хацеў бы акцэнтаваць увагу, што з 9 па 22 красавіка пройдзе рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне. Кожны абітурыент разам з бацькамі павінен сам паклапаціцца аб тым, каб своечасова прайсці гэтую рэгістрацыю», — сказаў Андрэй Іванец.

У 2024 годзе адзіныя тэрміны правядзення ЦЭ і ЦТ. Цэнтралізаваны экзамен адбудзецца 27 і 30 мая 2024 года. Абітурыенты здадуць ЦЭ па прадмеце па выбары, а таксама па адной з дзяржаўных моў (беларускай, рускай). ЦТ па другім з двух профільных прадметаў — уступных іспытах у ВНУ на выбар абітурыентаў адбудзецца 3 і 6 чэрвеня.

«Хацеў бы адзначыць, што заданні, якія будуць выкарыстоўвацца пры правядзенні ЦЭ і ЦТ, з’яўляюцца абсалютна ідэнтычнымі як па складанасці, так і па іх структуры, па іх арганізацыі. ЦЭ будзе праводзіцца ў 144 пунктах для таго, каб кожны малады чалавек у сваім раёне меў магчымасць, далёка не з’язджаючы, здаць выпускны іспыт. А ЦТ будзе праходзіць, як і раней, у 40 пунктах, якія таксама ў нас вызначаны», — адзначыў міністр.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.