Вы тут

Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя ў Беларусі пасеяны больш як на трэці плошчаў


У Беларусі раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя пасеяны на 39,4 працэнта плошчаў. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрств сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота: БелТА

Яравыя культуры пасеяны на 274,7 тыс. га — гэта 11,9 працэнта ад плана. Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) пасеяны на 245,3 тыс. га, што складае 39,4 працэнта да плана. У Брэсцкай вобласці гэтыя культуры пасеяны на плошчы 73 тыс. га, Віцебскай — 8,7 тыс. га, Гомельскай — 32,5 тыс. га, Гродзенскай — 66,1 тыс. га, Мінскай — 61 тыс. га, Магілёўскай — 18,3 тыс. га.

Аднагадовая трава пасеяна на 24,6 тыс. га плошчаў, што складае 13,8 працэнта ад плана. Таксама аграрыі пачалі сяўбу лёну-даўгунцу. Культура пасеяна на 3,39 тыс. га — гэта 6,83 працэнта ад плана.

Глеба пад сяўбу ранніх яравых падрыхтавана на 385,9 тыс. га — гэта 61,9 працэнта да плана. Таксама вядзецца падкормка культур: азімыя збожжавыя падкормлены на плошчы 1,462 млн. га (95,7 працэнта да плана), крыжакветныя на зерне — 388,7 тыс. га (90,4 працэнта да плана), шматгадовая трава на раллі — 221,6 тыс. га (24% да плана), палепшаныя лугапашавыя ўгоддзі — 203,6 тыс. га (16,2% да плана).

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?