Вы тут

Першыя гаспадаркі Брэсцкай вобласці пачалі сяўбу цукровых буракоў


У Брэсцкай вобласці першыя гаспадаркі пачалі сяўбу цукровых буракоў. Аб гэтым паведаміў БелТА намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Мурын.


Фота БелТА

«Ужо наступілі аптымальныя тэрміны для сяўбы цукровых буракоў. Пачалі сеяць іх у Брэсцкім раёне ў дзвюх гаспадарках — «Чарнаўчыцы» і «Арга-сад «Рассвет» Па аператыўных дадзеных, пасеяна 222 га. Усяго ў Брэсцкай вобласці цукровыя буракі трэба пасеяць на 21,8 тыс. га. Гэта на 3% больш, чым у мінулым годзе», — распавёў Сяргей Мурын.

У паўднёва-заходнім рэгіёне сёлета пачалі сеяць цукровыя буракі на тыдзень раней, чым летась. Следам за гаспадаркамі Брэсцкага раёна з дня на дзень эстафету прымуць сельгаспрадпрыемствы Жабінкаўскага, Камянецкага, Івацэвіцкага раёнаў. У цэлым у Брэсцкай вобласці салодкія карняплоды вырошчваюць у 13 раёнах з 16. «Валаўтваральныя па цукровых бураках — Баранавіцкі, Камянецкі, Кобрынскі і Пружанскі раёны», — звярнуў увагу намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні.

Надвор’е спрыяе пасяўной кампаніі. Так, у Брэсцкай вобласці паставілі задачу да 7-8 красавіка завяршыць сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур. На асобных плошчах правядуць перасеў яравымі загінуўшых з-за падтапленняў азімых. Арыентыровачна ў гэтыя ж тэрміны ў рэгіёне маюць намер скончыць сяўбу лёну. Пад гэту культуру выдзелена каля 6,3 тыс. га.

«Дзесьці праз тыдзень пачнем сеяць яравы рапс. Трэба дачакацца высокіх станоўчых тэмператур не толькі днём, але і ноччу. Думаю, гэта будзе ў сярэдзіне — канцы красавіка, тады пачнем актыўна займацца сяўбой кукурузы на сілас і зерне. Арыентыровачна 10-15 красавіка пачнем пасадку бульбы», — адзначыў Сяргей Мурын.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.