Вы тут

Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 3 красавіка з-за дажджоў і моцнага ветру


Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 3 красавіка з-за дажджоў і моцнага ветру, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Беларусі.


У сераду будзе пахмурна. Прагназуюцца дажджы, раніцай і днём па паўночнай палове краіны — з мокрым снегам. Уначы на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць моцныя дажджы, раніцай і днём па поўначы моцныя ападкі (дождж, мокры снег). Уначы месцамі чакаюцца навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 5-10 м/с, у многіх раёнах парывы 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 2-8 градусаў. Днём будзе ад плюс 3 па поўначы да 14 градусаў цяпла па паўднёвым усходзе.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.