Вы тут

Аб кандыдатах у дэлегаты на УНС распавялі ў Віцебску


На VII Усебеларускім народным сходзе дэлегаты ад Віцебскай вобласці будуць прадстаўляць розныя прафесіі, узроставыя групы. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі, дзе абмяркоўвалася падрыхтоўка да УНС, паведаміў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў, перадае БелТА.


Фота БелТА

Дзмітрый Дзямідаў адзначыў, што электаральная кампанія на УНС праходзіць у шэрагу іншых важных грамадска-палітычных падзей і ідзе па намечаным плане. «У склад УНС будуць уваходзіць як прадстаўнікі дэпутацкага корпуса Віцебшчыны, так і грамадскіх аб’яднанняў. Выбарчая кампанія праходзіць штатна, праводзяцца запланаваныя мерапрыемствы, абмяркоўваліся кандыдаты на першасным узроўні. У бліжэйшы час адбудзецца сесія абласнога Савета дэпутатаў, на якой канчаткова будуць праведзены выбары дэлегатаў УНС», — Сказаў старшыня аблсавета дэпутатаў, дадаўшы, што ўсё пройдзе ў канстытуцыйныя тэрміны і на высокім узроўні.

На прэс-канферэнцыі прадстаўнікі раённых уладаў распавялі, што на месцах правялі шырокую інфармацыйную працу, тлумачылі, што трэба рабіць дэлегатам і якімі паўнамоцтвамі будзе нададзена УНС. «Гэта стратэгічныя паўнамоцтвы, якія датычацца развіцця нашай краіны. Гэта пытанні нацыянальнай бяспекі краіны, сацыяльна-эканамічнага развіцця», — нагадаў кіраўнік дэпутацкага корпуса Віцебшчыны.

Дзмітрый Дзямідаў падкрэсліў, наколькі важнай вяхой у гісторыі развіцця Беларусі стане УНС. «VII Усебеларускі народны сход будзе гістарычным. Папярэднія шэсць былі яркімі, пазітыўнымі, моцны ўплыў аказвалі як на ўнутраную, так і знешнюю палітыку нашай краіны, — сказаў ён. — Гісторыя паказвае, што калі б мы тады згарнулі ў іншым напрамку, паддаліся спакусам, якія да нас ішлі з Захаду, мы б не захавалі свой эканамічны і прамысловы патэнцыял, як многія краіны, якія ўваходзілі ў склад Савецкага Саюза, якія прынялі заходні палітычны лад».

Паводле слоў Дзмітрыя Дзямідава, у лік кандыдатаў пастараліся ўключаць прадстаўнікоў усіх прафесій, узроставых груп. Паўночны рэгіён прадставіць таксама актыўная і ініцыятыўная моладзь. «УНС будзе з’яўляцца фактарам стабілізацыі нашай дзяржавы, балансірам паміж рознымі галінамі ўлады. У якасці кандыдатаў у гэты канстытуцыйны орган актыўна вылучалася моладзь Віцебшчыны праз БРСМ. Гэта маладыя выкладчыкі ВНУ і школ, студэнты, людзі, якія праявілі сябе ў грамадскай рабоце. На Віцебшчыне цудоўная моладзь, якая заўсёды выступала з ініцыятывамі па розных кірунках, а потым гэтыя праекты маштабаваліся на ўзровень рэспубліканскі, таму я ўпэўнены, што наша моладзь годна прадставіць вобласць на ВНС. Удзельнічаць у ім для моладзі вельмі важна. Яны змогуць пачуць з вуснаў нашага нацыянальнага лідара адзнаку таго, што адбываецца ўнутры краіны, знешнепалітычных аспектаў. Важна не зацыклівацца на тым, што адбываецца вакол цябе, а разумець, у якім свеце мы жывем і як мы выглядаем у сусветным кантэксце з улікам геапалітычных і эканамічных мерапрыемстваў. Калі чуеш пасыл ад Прэзідэнта, то ўсведамляеш ролю нашай краіны ў тых ці іншых праектах», — сказаў Дзмітрый Дзямідаў.

Аўдыторыі на прэс-канферэнцыі таксама расказалі, адкуль з’явілася назва Усебеларускага народнага сходу, як развіваўся гэты орган і якія мэты будзе пераследваць у сваёй рабоце.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.