Вы тут

Качанава: У Беларусі жывуць выдатныя людзі, творчыя, адораныя


У рамках работы кансультатыўнага савета па пытаннях сацыяльнай адаптацыі і інтэграцыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ўчора, да Сусветнага дня распаўсюджвання інфармацыі аб праблеме аўтызму, у Савеце Рэспублікі была арганізавана выстаўка работ навучэнцаў, якія маюць расстройствы аўтыстычнага спектра.


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, якая прысутнічала на адкрыцці выстаўкі, адзначыла: «Я ўвесь час дзіўлюся таленту нашых хлопчыкаў і дзяўчынак. Нават тыя, якія сёння ў сілу сваіх асаблівасцяў маюць нейкія адхіленні ў развіцці, на самай справе таленавітыя, творчыя, кожны ў сваім кірунку. І вельмі важна, што сапраўды ў нашай краіне сёння можна рэалізаваць усе свае жаданні і патрэбы, якія ёсць у кожнага чалавека. Але тым, каму трэба дапамагаць, мы павінны разам рабіць усё для таго, каб аказваць дапамогу і садзейнічанне, каб кожны чалавек знайшоў сябе, раскрыў свае таленты, рэалізаваў свае жаданні».

Наталля Качанава нагадала, што напярэдадні адбылося ўрачыстае мерапрыемства з нагоды ўручэння дыпломаў выпускнікам Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. «Учора мы ўручылі дыпломы аб адукацыі тым, хто вучыцца ў Мінскім каледжы лічбавых тэхналогій. З радасцю, размаўляючы з дырэктарам, мы гаварылі аб тым, што яны сёлета набіраюць дзяўчат і хлопцаў, у якіх ёсць аўтыстычныя расстройствы. І ў нас ёсць дастаткова шмат устаноў, якія навучаюць тых, у каго ёсць нейкія асаблівасці ў развіцці, — падкрэсліла Старшыня Савета Рэспублікі. — Учора ўзнікла такая ідэя — на базе Мінскага каледжа лічбавых тэхналогій стварыць асацыяцыю каледжаў, якія працуюць з такімі навучэнцамі, і ў далейшым адсочваць іх лёс. Ужо падключыліся прадпрыемствы, арганізацыі, якія працаўладкоўваюць гэтых маладых людзей. Важна, што выпускнікі гэтага каледжа (праўда, там не аўтыстычныя расстройствы, а некаторыя праблемы са слыхам, зрокам) ужо ўсе працаўладкаваныя, будуць працаваць на нашым высокатэхналагічным прадпрыемстве „Інтэграл“. Прафесія, якую яны атрымалі, вельмі запатрабавана на рынку працы, гэта адзін з перспектыўных напрамкаў развіцця нашай эканомікі. Таму цудоўна, што мы сёння яшчэ раз бачым, якія поспехі ёсць у нашых хлопцаў, у нашых маладых людзей».

Спікер упэўнена: такія выстаўкі павінны праходзіць. «Яны ўжо арганізоўваюцца пад эгідай Беларускага саюза жанчын. І ў далейшым мы будзем арганізоўваць не проста выстаўкі, а выстаўкі-продажы», — дапоўніла Наталля Качанава.

Паводле БелТА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.