Вы тут

Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя ў Беларусі пасеяны на на 270,9 тыс.га


У Беларусі раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя пасеяны на 43,5 працэнта адведзеных пад іх плошчаў. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) пасеяны на 270,9 тыс. га, што складае 43,5 працэнта да плана. Яравыя культуры пасеяны на 305,6 тыс. га — гэта 13,2 працэнта ад плана.

У Брэсцкай вобласці гэтыя культуры пасеяны на плошчы 79,7 тыс. га, Віцебскай — 14,2 тыс. га, Гомельскай — 35,9 тыс. га, Гродзенскай — 58,2 тыс. га, Мінскай — 53,4 тыс. га, Магілёўскай — 29,7 тыс. га.

Аднагадовая трава пасеяна на 28,5 тыс. га плошчаў, што складае 16 працэнтаў ад плана.

Пасеяна лёну-даўгунцу на 4,26 тыс. га (8,59 працэнта ад плана).

Вядзецца падкорм культур: азімыя збожжавыя падкормлены на плошчы 1482,7 млн. га (97 працэнтаў да плана), крыжакветныя на зерне — 393,5 тыс. га (91,5 працэнта да плана), палепшаныя лугапашавыя ўгоддзі — 207,3 тыс. га (16,5 працэнта да плана).

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.