Вы тут

Якія прадукты станоўча ўплываюць на работу сардэчна-сасудзістай сістэмы?


Немалую ролю ў збоях у рабоце сардэчна-сасудзістай сістэмы адыгрывае няправільнае харчаванне, якое стала ўжо неад’емнай часткай жыцця сярэднестатыстычнага чалавека. Па словах спецыялістаў, людзі ўсё менш і менш задумваюцца аб тым, што яны ядуць і які ўплыў ежа аказвае на іх арганізм у цэлым, і на сэрца ў прыватнасці.


Менавіта таму медыкі і дыетолагі склалі спіс прадуктаў, найбольш карысных для сардэчна-сасудзістай сістэмы. Пра іх расказала ўрач-педыятр 3-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі Валянціна Рахоцкая.

У першую чаргу ў рацыён трэба ўключыць свежую садавіну, агародніну і з’ядаць іх не менш чым 400 грамаў за суткі.

Агародніна

Варта купляць моркву, агуркі, памідоры і іншую агародніну. А вось бульбу лепш есці як мага радзей, паколькі ў ёй шмат крухмалу, але мала клятчаткі.

Садавіна

Пажадана выключыць вінаград. Ён змяшчае вялікую колькасць глюкозы. Таксама варта не злоўжываць бананамі. З аднаго боку, у іх шмат вугляводаў, якія хутка павялічваюць узровень той жа глюкозы ў крыві, аднак з іншага — яны ўтрымліваюць шмат калію, які рэгулюе водна-
солевы баланс і адказвае за сардэчны рытм. 

Усё астатняе вітаецца.

Марская рыба

Для сэрца і сасудаў вельмі карысная марская рыба, асабліва з паўночных мораў. Яе варта ўжываць як мінімум два-тры разы на тыдзень. У ідэале — пяць-шэсць разоў.

Арэхі

У спіс карысных прадуктаў для сэрца таксама ўваходзяць арэхі: грэцкія, кеш’ю, арахіс, кедравыя.

Аліўкавы алей

Аліўкавы алей змяшчае ў сабе вельмі важныя для арганізма Амега-3 і Амега-6 тлустыя кіслоты. Яны актыўна ўдзельнічаюць у рэгуляцыі абмену халестэрыну.

Горкі шакалад

Маецца на ўвазе шакалад з больш як 70-працэнтным утрыманнем какавы. Ён станоўча ўплывае на работу сардэчна-сасудзістай і нервовай сістэм. Бяспечна для фігуры можна ўжываць 20-30 грамаў горкага шакаладу ў дзень.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.