Вы тут

Хрэнін наведаў раён правядзення збору з ваеннаабавязанымі і сустрэўся з запаснікамі 19-й мехбрыгады


Міністр абароны генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін наведаў раён правядзення збору з ваеннаабавязанымі 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, паведамляе БелТА са спасылкай на беларускае абароннае ведамства.


Фота «Ваяр»

У цэнтры баявога кіравання кіраўнік ваеннага ведамства заслухаў даклад начальніка штаба — першага намесніка камандзіра вайсковай часці аб абстаноўцы ў раёне сканцэнтравання, а таксама абмеркаваў з кіраўніцтвам брыгады пытанні падрыхтоўкі ваеннаабавязаных.

На палігоне Лепельскі Віктар Хрэнін паразмаўляў з ваеннаабавязанымі аднаго з падраздзяленняў, азнаёміўся з іх бытам, арганізацыяй падрыхтоўкі, вучэбна-матэрыяльнай базай і адказаў на пытанні запаснікоў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.