Вы тут

Паскардзіцца на стан дарог можна ў КДК з дапамогай спецыяльнай анлайн-панэлі


На сайце Камітэта дзяржкантролю пачала працаваць анлайн-панэль па пытаннях стану аўтамабільных дарог, паведамляе БелТА са спасылкай на КДК.


Фота БелТА

Праінфармаваць аб недахопах на трасах і аўтадарогах агульнага карыстання (гаворка ідзе аб аўтатрасах па-за населенымі пунктамі) можна праз анлайн-панэль «Паведаміць аб праблемах з аўтамабільнымі дарогамі», якая размешчана на інтэрнэт-сайце Камітэта дзяржкантролю. Інфармацыя будзе прымацца на працягу красавіка.

Для гэтага трэба запоўніць адпаведную форму з указаннем прыкладнага месцазнаходжання праблемнага ўчастка, сутнасці праблемы (ямы, дэфекты пакрыцця, адсутнасць разметкі і інш.), прымацаваўшы фота альбо відэа праблемнага ўчастка. У КДК звярнулі ўвагу, што паведамленні будуць вывучацца толькі пры абавязковым запаўненні дадзеных пазіцый.

Для вырашэння праблемных пытанняў КДК будзе абменьвацца інфармацыяй з выканаўчымі органамі ўлады і адпаведнымі службамі, забяспечыўшы кантроль за прыняццем імі дзейсных мер рэагавання.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.