Вы тут

Прэзідэнцкія бібліятэкі Беларусі і Расіі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве


Прэзідэнцкая бібліятэка Беларусі і Прэзідэнцкая бібліятэка імя Б.М.Ельцына падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, перадае БелТА.


Фота БелТА

«Сёння ў Саюзнай дзяржаве адзначаецца адно з найважнейшых святаў - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Гэтае свята сімвалізуе агульнасць гістарычных лёсаў, шматвяковую дружбу і, вядома, духоўнае і культурнае братэрства беларусаў і расіян. Сімвалічна, што ў гэтае свята мы падпісваем пагадненне па адкрыцці ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Беларусі Цэнтра аддаленага доступу да электронных рэсурсаў Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Б.М.Ельцына. Гэта падзея з’яўляецца адным з яркіх прыкладаў супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі. Узаемадзеянне прэзідэнцкіх бібліятэк Беларусі і Расіі будзе садзейнічаць утварэнню адзінай інфармацыйнай прасторы. У прыватнасці, гаворка ідзе непасрэдна аб абмене тымі ці іншымі электроннымі дакументамі, уключэнні іх у агульныя рэсурсы, распрацоўцы ўзаемадзеяння паміж бібліятэчнымі прадуктамі», — сказаў дырэктар Прэзідэнцкай бібліятэкі Беларусі Сяргей Квачан.

Паводле яго слоў, дакументы, доступ да якіх атрымаюць чытачы Прэзідэнцкай бібліятэкі Беларусі, маюць вялікую гістарычную каштоўнасць, таму што шэраг дакументаў у гады Вялікай Айчыннай вайны быў знішчаны або вывезены з тэрыторыі Беларусі. «Літаральна перад нашай сустрэчай мы размаўлялі яшчэ і з калегамі з Прэзідэнцкай бібліятэкі Казахстана і ідэя стварэння адзінай інфармацыйнай прасторы, якая папулярызуе нашы дзяржавы і патрыятызм нашых грамадзян, знайшла пацверджанне і ў калег», — дадаў Сяргей Квачан.

Генеральны дырэктар Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Б.М. Ельцына Юрый Носаў падкрэсліў, што адкрыццё выдаленай электроннай чытальнай залы дапаможа за адзін клік апынуцца ў фондах бібліятэкі і пазнаёміцца з яе разнастайнымі дакументамі.

Прэзідэнцкая бібліятэка імя Б.М. Ельцына ўжо падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, а заўтра ў 12.00 адбудзецца падпісанне пагаднення з Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.