Вы тут

МЗС Беларусі пракаментаваў інцыдэнт з іранскім консульствам у Сірыі


Беларусь лічыць цалкам недапушчальнымі любыя замахі на дыпламатычныя аб’екты, недатыкальнасць якіх гарантуецца Венскімі канвенцыямі. Такі пункт гледжання паведамілі БелТА ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі, каментуючы інцыдэнт, які адбыўся з іранскім консульствам у Сірыі.


Фота БелТА

Як паведамлялася раней, будынак іранскага консульства ў сталіцы Сірыі 1 красавіка падпаў пад ракетны ўдар. У выніку атакі загінулі 11 чалавек, у тым ліку два генералы і пяць вайсковых саветнікаў іранскіх УС.

«Гэты прэцэдэнт не толькі з’яўляецца відавочным парушэннем міжнароднага права, але і падрывае аснову і дух сучасных міжнародных адносін, рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі», — падкрэслілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.