Вы тут

Міжпарламенцкае ўзаемадзеянне і стасункі з моладдзю


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі СНД (МПА СНД) па пытаннях абароны і бяспекі Фелікс Яшкоў прыняў удзел у пасяджэннях Пастаяннай камісіі МПА СНД і Аб’яднанай камісіі пры МПА СНД па гарманізацыі заканадаўства бяспекі і супрацьдзеянні новым выклікам і пагрозам у рэжыме відэа-канферэнц-сувязі. Члены Пастаяннай камісіі Асамблеі завяршылі работу над праектам Рэкамендацый па ўдасканаленні прававога рэгулявання дзейнасці пагранічных ведамстваў дзяржаў — удзельніц СНД у сферы процідзеяння тэрарызму. Прыняцце Рэкамендацый дасць магчымасць зблізіць падыходы да тлумачэння палажэнняў нарматыўных прававых актаў у сферы процідзеяння тэрарызму, забяспечыць дастаткова аднастайнае і сістэмнае рэгуляванне адносін у гэтай сферы. Акрамя таго, члены Пастаяннай камісіі абмеркавалі канцэпцыю праекта мадэльнага закона «Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці». У новай рэдакцыі мадэльнага закона ўлічаны сучасныя тэндэнцыі ў сферы ажыццяўлення аператыўна-вышуковай дзейнасці, вопыт прававога рэгулявання грамадскіх адносін у гэтай галіне ў дзяржавах — удзельніцах СНД і практыка яго прымянення. Абмеркаваны праекты канцэпцый мадэльных законаў «Аб навігацыйным забеспячэнні» і «Аб тэрытарыяльнай абароне».


Савет Рэспублікі наведалі выкладчыкі, студэнты і магістранты юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Для ўдзельнікаў сустрэчы былі арганізаваны экскурсія па будынку Савета Рэспублікі і агляд музейнай экспазіцыі. У зале пасяджэнняў Савета Рэспублікі яны азнаёміліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці верхняй палаты парламента, кампетэнцыяй пастаянных камісій Савета Рэспублікі, парадкам і асаблівасцямі работы над законапраектамі. Ад удзельнікаў мерапрыемства паступіў шэраг пытанняў, якія датычацца ўдасканалення заканадаўства, стадый заканатворчасці, уцягвання моладзі ў грамадска-палітычнае жыццё краіны, работы са зваротамі грамадзян.


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа» Ала Смаляк сустрэлася ў Гомелі з групай дзяцей з Херсонскай вобласці, якія прайшлі аздараўленне ў дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Лясная паляна» ў Гродзенскай вобласці. Па дарозе дадому хлопцы і дзяўчаты спыніліся ў горадзе над Сожам. Ала Смаляк пацікавілася, ці спадабаўся ім адпачынак, што запомніцца больш за ўсё. Сенатар адрасавала дзецям словы падтрымкі, пажадала дабра і дабрабыту, уручыла падарункі. «За два тыдні адпачынку на гасціннай беларускай зямлі дзеці з Херсонскай вобласці прайшлі не толькі аздараўленне, але і атрымалі добрыя эмоцыі, новыя цікавыя знаёмствы, а галоўнае, змаглі паглыбіцца ў атмасферу бесклапотнага дзяцінства, — падкрэсліла парламентарый. — Як прызналіся самі хлопцы і дзяўчаты, з сабой яны вязуць толькі самыя цёплыя і добрыя ўспаміны аб нашай краіне і мараць зноў прыехаць у Беларусь».

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: iacis.ru

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.