Вы тут

У Мінскай вобласці пасеяна больш за 70% яравых збожжавых


У раёнах Мінскай вобласці пасеяна больш за 70% яравых збожжавых культур. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.


Фота БелТА

«Сяўба яравых культур падыходзіць да завяршэння, а ў асобных раёнах гэты від работ выкананы ў поўным аб’ёме. Яравыя пасеяны ў Капыльскім, Слуцкім, Салігорскім, Старадарожскім, Валожынскім раёнах. У цяперашні час актыўна ўносім арганіку — ўнесена больш за 60% ад плана, на палі вывезена каля 7 млн тон арганічных угнаенняў», — распавёў намеснік старшыні камітэта Сяргей Прымачэнка.

У гаспадарках ідзе паўторная падкормка азімых збожжавых культур і рапсу. «Падкормлена больш за 50% плошчаў. У бліжэйшыя дні плануем прыступіць да сяўбы цукровых буракоў і кукурузы. Для гэтага ідзе выбарка насення кукурузы з калібровачных заводаў, а таксама падрыхтоўка глебы пад цукровыя буракі», — адзначыў Сяргей Прымачэнка.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.