Вы тут

У Мазыры мужчына краў ровары ў пад’ездах шматпавярховікаў


Мазыранін скраў тры ровары з пад’ездаў шматпавярховікаў, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.


Жыхар райцэнтра заявіў у міліцыю аб крадзяжы двух горных ровараў у канцы лютага. Ён растлумачыў, што яны былі прышпілены замыкальнай прыладай на лесвічнай пляцоўцы шматпавярховага дома на бульвары Юнацтва. Праз некалькі дзён аналагічнае паведамленне паступіла праваахоўнікам ад жыхара дома на вул.Малініна: таксама знік горнік і дзве педалі з іншага веласіпеда.

Супрацоўнікі міліцыі вылічылі злодзея па запісах з камер відэаназірання. Ім аказаўся 55-гадовы мазыранін. «Раней мужчына быў аформлены як ІП, але з-за цяжкага матэрыяльнага становішча пайшоў на такі адчайны крок. Атрыманыя ад продажу веласіпедаў грошы хацеў накіраваць на пагашэнне даўгоў. Ён прызнаўся і добраахвотна выдаў супрацоўнікам міліцыі скрадзенае, схаванае ў гаражах. Ровары і педалі былі вернуты ўладальнікам», - распавялі ва УУС.

Распачаты крымінальныя справы за крадзеж.

Праваахоўнікі заклікаюць уладальнікаў ровараў праяўляць пільнасць і памятаць аб элементарных мерах па захаванасці маёмасці. З надыходам цёплага сезона праяўляецца крымінальная цікавасць да двухколавага транспарту. «Адзіны гарантаваны спосаб абароны ад крадзяжу — не пакідаць ровар без нагляду і беражліва яго захоўваць», — падкрэслілі ва УУС.

Прэв’ю: УУС Гомельскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.