Вы тут

Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў выбрала дэлегатаў на УНС


Сёння адбылося пасяджэнне пазачарговай канферэнцыі Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, на якім выбраны 80 дэлегатаў на Усебеларускі народны сход, перадае БелТА.


Фота БелТА

«Працэс вылучэння кандыдатаў у дэлегаты праходзіў знізу ўверх, таму ўсе выбраныя дэлегаты — людзі з народа, — адзначыў старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Іван Гардзейчык. — Кандыдатуры абмяркоўваліся на гарадскім, раённым, абласных узроўнях, а таксама ў працоўных калектывах. І сапраўды гэта годныя людзі, з досведам, людзі актыўныя. Дэлегатам ВНС выпаў гонар прадстаўляць інтарэсы сваіх калектываў і ўсёй арганізацыі».

Паводле яго слоў, адна з галоўных задач ветэранскай арганізацыі ў цэлым і яе дэлегатаў на УНС — адстойванне прынцыпаў міру, бяспекі і стабільнасці. «Задача нашага пакалення захаваць і прымножыць усё, што створана рукамі нашага народа. А прымножыць — ужо з дапамогай маладога пакалення. Гэта галоўны крытэрый, — дапоўніў старшыня аб’яднання. — Нашы бацькі і дзяды перамаглі ў Вялікай Айчыннай вайне, на іх долю таксама выпала нялёгкая задача аднавіць краіну. Беларусь была ў руінах, усё было спалена, знішчана. І паглядзіце, што мы зараз маем — якую краіну зрабілі. Вядома, шмат у чым гэта дзякуючы нашаму Прэзідэнту, ураду і ўсім беларусам. Таму мы іншага не жадаем каб на беларускай зямлі былі мір, стабільнасць і бяспека».

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.