Вы тут

У Мінску легкавік на пешаходным пераходзе збіў 18-гадовую дзяўчыну


У Мінску дзяўчына ішла на вуліцы Убарэвіча па пераходзе, калі яе збіў легкавы аўтамабіль. Аб гэтым паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння каля 9.10 21-гадовы вадзіцель аўтамабіля Renault пры праездзе нерэгуляванага пешаходнага пераходу паблізу будынка нумар 40 па вуліцы Убарэвіча ўчыніў наезд на 18-гадовую дзяўчыну. З атрыманымі цялеснымі пашкоджаннямі пешахода даставілі ва ўстанову аховы здароўя.

На месцы дарожна-транспартнага здарэння працягваюць працаваць супрацоўнікі аддзела ДАІ Завадскога РУУС Мінска і следча-аператыўная група. «Следчыя звяртаюцца да відавочцаў ДТЗ з просьбай паведаміць існуючую інфармацыю па тэлефонах: (8017) 389-55-55 і (8029) 159-08-35», — дадалі ў Следчым камітэце.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае вадзіцелям аб неабходнасці няўхільнага захавання правілаў праезду пешаходных пераходаў. Пры пад’ездзе да пешаходнага пераходу вадзіцель абавязаны знізіць скорасць руху, аж да поўнага спынення транспартнага сродку, каб пры неабходнасці ўступіць дарогу пешаходам. Пешыя ўдзельнікі дарожнага руху, у сваю чаргу, перш чым ступіць на дарогу, павінны пераканацца ў бяспецы сваіх дзеянняў.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.