Вы тут

Нашэсце трыльёнаў цыкад чакаецца ў ЗША ўпершыню за 221 год


Нашэсце мільярдаў ці нават трыльёнаў цыкад чакаецца ў ЗША ў красавіку ўпершыню за 221 год — з пачатку XIX стагоддзі. Аб тым паведамляе РИА Новости са спасылкай на тэлеканал Fox News.


«Мільярды, калі не трыльёны, дзвюх груп шумных лятаючых насякомых, як чакаецца, з’явяцца з-пад зямлі ў 17 штатах ЗША ў красавіку. Гэта рэдкая прыродная з’ява, якая не назіралася з 1803 года», — гаворыцца ў паведамленні.

Большасць відаў цыкад выходзяць на паверхню кожны год, але ў ЗША ёсць два перыядычныя кодлы цыкад, якія застаюцца пад зямлёй альбо 13, альбо 17 гадоў, і іх сумеснае з’яўленне адбываецца рэдка. У матэрыяле падкрэсліваецца, што сёлета ў ЗША чакаецца прышэсце цыкад «Пакаленні XIX» і «Пакаленні XIII». Па традыцыі, закладзенай яшчэ ў XIX стагоддзі, нумарацыя даецца ім рымскімі лічбамі.

Паводле інфармацыі тэлеканала, наступны такі феномен можа адбыцца ўжо ў 2244 годзе. Папярэдняе ж нашэсце назіралася яшчэ ў часы праўлення 3-га амерыканскага прэзідэнта Томаса Джэферсана.

У адрозненне ад саранчы цыкады практычна не наносяць шкоды сельскай гаспадарцы і не небяспечныя для чалавека. Наадварот, яны з’яўляюцца крыніцай ежы для птушак і сысуноў, а таксама паляпшаюць фільтраванне вады ў глебу. Аднак, паводле інфармацыі вучоных, цыкады могуць быць небяспечныя для маладых дрэў, паколькі насякомыя адкладаюць яйкі ў маленькія галінкі.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.