Вы тут

Больш за 1,4 тыс. тон яравога арыгінальнага і элітнага насення падрыхтавалі да рэалізацыі ў НАН


Арганізацыі НАН падрыхтавалі да рэалізацыі больш як 1,4 тыс.т яравога арыгінальнага і элітнага насення. Аб гэтым расказаў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Уладзімір Гракун на прэс-канферэнцыі, паведамляе БелТА.


«Для правядзення веснавой сяўбы сельскагаспадарчыя арганізацыі рэспублікі забяспечаны насеннем яравых збожжавых і зернебабовых культур у аб’ёме 215,9 тыс.т, лёну-даўгунцу — 6 тыс.т, бульбы — 101,4 тыс.т», — адзначыў Уладзімір Гракун.

Наяўнасць насення яравых збожжавых культур дасць магчымасць правесці сельскагаспадарчым арганізацыям сяўбу на зерне раяніраванымі высокапрадукцыйнымі сартамі не ніжэй за трэцюю рэпрадукцыю. «Для правядзення планавай сортазмены і сортаабнаўлення навуковымі арганізацыямі НАН Беларусі падрыхтавана да рэалізацыі 1420 т яравога арыгінальнага і элітнага насення. Цяпер рэалізавана іх айчынным вытворцам 861 т», — падкрэсліў намеснік міністра.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.