Вы тут

У Пекіне стартавала будаўніцтва робататэхнічнага індустрыяльнага парку


У Пекіне стартавала будаўніцтва робататэхнічнага індустрыяльнага парку, які будзе размешчаны ў гарадскім раёне Чанпін на поўначы кітайскай сталіцы, паведамляе БелТА. 


Цяпер вядзецца будаўніцтва двух участкаў гэтага індустрыяльнага парку, завяршэнне будаўніцтва якіх чакаецца ў першай палове 2026 года.

Як праінфармавалі ў адміністрацыі раёна Чанпін, новы індустрыяльны парк засяродзіцца на стварэнні платформ грамадскіх паслуг і прасоўванні развіцця інавацыйных прадпрыемстваў у сферы робататэхнікі, каб падтрымаць развіццё адпаведнай галіны ў Пекіне.

У раёне Чанпін размяшчаецца 41 ВНУ, гэтыя навучальныя ўстановы змогуць аказаць надзейную кадравую і інтэлектуальную падтрымку развіццю робататэхнічнай індустрыі, заявілі ў раённым упраўленні эканомікі і інфарматызацыі.

У мінулым годзе гарадскія ўлады абнародавалі план будаўніцтва двух такіх індустрыяльных паркаў.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.