Вы тут

Да беларускіх медыкаў наконт укусаў кляшчоў за два месяцы звярталіся больш за 200 разоў


Да беларускіх медыкаў наконт укусаў кляшчоў за два месяцы звярталіся больш за 200 разоў. Аб гэтым паведаміла энтамолаг Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлана Яшкова, паведамляе БелТА.


«У 2024 годзе першыя кляшчы ў прыродных біятопах з’явіліся дастаткова рана (у пачатку лютага) у паўднёвых раёнах Брэсцкай вобласці. За два месяцы (люты — сакавік) актыўнасці кляшчоў зарэгістравана больш за 200 зваротаў грамадзян у арганізацыі аховы здароўя наконт прысмоктвання кляшчоў», — сказала Святлана Яшкова. У 2023 годзе было зарэгістравана больш за 31 тыс. зваротаў у арганізацыі аховы здароўя з нагоды прысмоктвання кляшчоў, што на 11% больш у параўнанні з 2022 годам.

Па словах энтамолага, у асноўным укусы кляшчоў адбываецца ў лясных масівах (44% усіх выпадкаў). На дачныя ўчасткі прыпадае 35 працэнтаў усіх выпадкаў прысмоктвання кляшчоў.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.