Вы тут

Беларускія футбалісткі з паражэння стартавалі ў кваліфікацыі юніёрскага чэмпіянату Еўропы


Беларускія футбалісткі няўдала правялі першы матч кваліфікацыі юніёрскага чэмпіянату Еўропы (U-19), паведамляе БелТА.


Сёння ў сербскай Стара-Пазаве ў першым матчы кваліфікацыйнай групы 5 беларускі прайгралі камандзе Бельгіі з лікам 0:3. У наступным паядынку 6 красавіка каманда Уладзіміра Шындзікава сустрэнецца з гаспадынямі спаборніцтваў сербкамі, а 9 красавіка завершыць турнір матчам з равесніцамі са Славакіі. У кастрычніку мінулага года ў Турцыі на першым групавым этапе беларуская каманда заняла трэцяе месца ў квартэце 7, перамогшы футбалістак Шатландыі (2:1), згуляўшы ўнічыю з ісландкамі (1:1) і ўступіўшы сербкам (0:2).

Толькі пераможцы сямі адборачных груп другога этапа атрымаюць права выступіць у фінальным раўндзе кантынентальнага першынства сярод дзяўчат, які пройдзе з 14 па 27 ліпеня на футбольных арэнах Літвы. Зборныя Германіі і Іспаніі па шэсць разоў станавіліся чэмпіёнкамі кантынента ў гэтай узроставай катэгорыі, пяць тытулаў у францужанак, тры — у шведак, па аднаму — у юных футбалістак Англіі, Даніі, Італіі і Нідэрландаў.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.