Вы тут

Пярцоў: Павага да дзяржсімвалаў краіны садзейнічае выхаванню патрыятызму ў моладзі


Павага да дзяржаўных сімвалаў краіны садзейнічае выхаванню ў маладога пакалення каштоўнасцей патрыятызму. Аб гэтым заявіў міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў на пасяджэнні Рэспубліканскага міжведамаснага каардынацыйнага савета па патрыятычнаму выхаванню насельніцтва «Фарміраванне павагі да дзяржаўных сімвалаў» у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, перадае БелТА.


Фота БелТА

«Для папулярызацыі беларускай сімволікі ва ўсіх гандлёвых сетках «Белсаюздруку» шырока прадстаўлена адпаведная прадукцыя: значкі, ручкі, блакноты, сцяжкі, магніты, паштоўкі, плакаты, бірулькі. Асабліва хачу звярнуць увагу на наклейкі, якія былі выпушчаны намі і прадаюцца ў нашых сетках. Яны добра клеяцца на даху багажніка аўтамабіляў і напярэдадні дзяржаўных святаў упрыгожваюць аўтамабілі сапраўдных патрыётаў. А мы пра гэта робім сюжэты на цэнтральных і рэгіянальных тэлеканалах», — сказаў Уладзімір Пярцоў.

Паводле яго слоў, такая прадукцыя карыстаецца попытам у пакупнікоў. «Асаблівая актыўнасць назіраецца напярэдадні дзяржаўных свят, а таксама ў час правядзення рэспубліканскіх акцый. Безумоўна, павага да дзяржаўных сімвалаў нашай краіны садзейнічае выхаванню ў маладога пакалення каштоўнасцей патрыятызму, грамадзянскасці, адказнасці за будучае Беларусі», — падкрэсліў міністр.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.