Вы тут

Дзе ацяпленне ўжо адключылі і ці будуць там яго падключаць?


На гэтае надзённае пытанне пастараўся адказаць намеснік начальніка ўпраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі — начальнік аддзела энергетыкі і надзвычайных сітуацый Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксей Філановіч. 


Парадак пачатку ацяпляльнага сезона рэгламентаваны і выкладзены ў правілах падрыхтоўкі арганізацый да ацяпляльнага сезона. А рашэнні аб тэрмінах завяршэння ацяпляльнага сезона прымаюцца абласнымі, раённымі і гарадскімі выканаўчымі камітэтамі на падставе дадзеных аб сярэднесутачных тэмпературах па абласцях, а таксама прагнозаў Белгідрамета. Яны могуць быць прыняты ў выпадку, калі сярэдняя тэмпература паветра на вуліцы на працягу трох сутак знаходзіцца вышэй 8–10 цяпла.

Спецыяліст адзначыў, што ўжо зараз рашэнні аб паэтапным завяршэнні ацяпляльнага сезона прынялі ў частцы рэгіёнаў краіны. «У асноўным гэта Гомельская вобласць. Некалькі гарадоў і раёнаў адключылі ацяпленне ў адміністрацыйных і прамысловых будынках. Ацяпленне ў жылых дамах адключылі ў Жлобінскім, Мазырскім і Рагачоўскім раёнах. У Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці таксама прынята рашэнне аб адключэнні цяпла ў жыллёвым фондзе. У Магілёўскай і Гродзенскай абласцях пакуль што прынялі рашэнні толькі аб адключэнні адміністрацыйных будынкаў, па жылфондзе пакуль не плануецца», — распавёў Аляксей Філановіч.

Адключаць цяпло пакуль не плануюць у Мінскай і Віцебскай абласцях. «Цэнтральны і Паўночны рэгіёны яшчэ не прынялі такіх рашэнняў», — падкрэсліў ён.

«Рашэнне аб паўторным уключэнні ацяплення таксама застаюцца за мясцовымі органамі ўлады. Прынята яно можа быць, калі сярэднесутачная тэмпература на працягу трох сутак будзе трымацца на ўзроўні ніжэй за плюс 10 градусаў. Улічваецца і прагноз надвор’я. Калі на трое сутак была тэмпература ніжэй за 10 градусаў, але зусім нядаўна было плюс 22 градусы, то не трэба даходзіць да абсурду», — адзначыў Аляксей Філановіч.

На яго думку, калі ў Беларусі будзе стабільна добрае надвор’е, то ацяпленне можа быць адключана да канца красавіка. «За мінулыя два дні мы ўжо атрымлівалі скаргі ад грамадзян аб тым, што ў кватэрах горача, таму што на вуліцы было вышэй за 20 градусаў цяпла і ацяпленне яшчэ не адключана. У людзей у кватэрах было 28–30 градусаў», — удакладніў ён. Так, што, падобна, прыйдзецца людзям пару дзён злёгку памерзнуць, гэта я пра тых, у каго ацяпленне ўжо адключылі...

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.