Вы тут

Гісторыя вёсак і мястэчак — у адным томе


«Беларуская навука» накладам у 300 экзэмпляраў выпусціла па-свойму ўнікальнае гісторыка-этналагічнае даследванне кандыдата гістарычных навук Сяргея МІЛЮЧЭНКАВА «Сельские поселения Беларуси XVI — начала XX в.» Пад адной вокладкай сабраны самыя шырокія звесткі пра развіццё паселішчаў Беларусі ў сельскай мясцовасці ў мінулыя стагоддзі. Аўтар, карыстаючыся багатым крыніцазнаўствам, паказвае тую прастору, якая фарміравала і дзяржаву, і нацыю. У даследванні разглядаецца развіццё сельскіх паселішчаў, характарызуюцца іх тыпы, віды, прасторавая арганізацыя. Разглядаюцца структура сялянскіх сядзіб і панскіх двароў, тыпы драўляных жылых, гаспадарчых, вытворчых і іншых пабудоў... Кніга даволі багата ілюстравана. 


Структура даследвання складаецца з наступных глаў: «Развіццё сельскіх паселішчаў» (у ёй прадстаўлены раздзелы): «Сельскагаспадарчыя паселішчы»; «Панскія паселішчы»; «Гандлёвыя паселішчы»; «Царкоўныя паселішчы»), «Прасторавая арганізацыя домаўладанняў» («Віды домаўладанняў»; «Структура і віды планіроўкі традыцыйных сядзіб»; «Віды і планіроўка панскіх паселішчаў»), «Драўлянае жыллё, надворныя і іншыя пабудовы» (з цэлым шэраў раздзелаў, у якіх адлюстроўваюцца назвы комплексаў пабудоў, назвы, тыпы і планіроўка жылля і г.д.). 

Аўтар нагадвае, што першыя спробы апісання сельскіх паселішчаў, у якіх пражывала большасць насельніцтва ў мінулыя стагоддзі, была зроблена ў працах краязнаўчага характару другой паловы XVIII стагоддзя. Як прыклад — праца афіцэра расійскай арміі А. Мейера, прысвечаная Крычаўскаму графству. У 1820-1821 гг. была выдадзена, у дзвюх частках, кніга батаніка А. Башняка, прысвечаная падарожжу, якое ён ажыццявіў па заходніх і паўднёвых губернях Расіі. Даследчык паказаў не толькі флору і мясцовыя прыродныя ландшафты, але і ахарактарызаваў знешні выгляд паселішчаў, склад насельніцтва, некаторыя асаблівасці матэрыяльнай культуры, якасць дарог. Згадваецца і праца Мікалая Анімеле «Побыт беларускіх сялян», створаная на аснове матэрыялаў, сабраных у Віцебскай губерні па праграме Рускага геаграфічнага таварыства...

Набыць працу С. Мілючэнкава можна ў кнігарнях ААТ «Белкніга», а таксама ў кнігарні «Акадэмкніга» ў Мінску па адрасе: праспект Незалежнасці, 72. 

Прыемных чытацкіх адкрыццяў, новых уяўленняў пра вясковае жыццё на Беларусі ў мінулыя стагоддзі! 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.