Вы тут

Пасяўную ў Беларусі плануюць завяршыць да 9 мая


У Беларусі пасяўныя работы плануецца завяршыць да 9 мая. Аб гэтым расказаў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Уладзімір Гракун удакладніў, што яравую сяўбу ранніх збожжавых і зернебабовых культур аграрыі пастараюцца завяршыць у бліжэйшыя сем дзён, прычым паўднёвыя рэгіёны справяцца з гэтай работай да канца тыдня. Затым трэба будзе сяўбу яравога рапсу, а пасля — кукурузы. Аграрыі ўжо пачалі сяўбу лёну і цукровых буракоў.

Паводле слоў намесніка міністра, каб укласціся ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны, у аграрыяў ёсць усе неабходныя рэсурсы. Важна выканаць рэгламент і атрымаць ад зямлі добрую аддачу, бо менавіта ад гэтага будзе залежаць будучы ўраджай.

Цяпер назапашванне мінеральных угнаенняў застаецца на ўзроўні мінулага года, аднак да канца мая іх аб’ём павялічыцца да 115 працэнтаў. Гаспадаркі поўнасцю забяспечаны пратручвальнікамі і гербіцыдамі, каб своечасова пачаць хімпраполку і правесці неабходныя мерапрыемствы па абароне раслін ад шкоднікаў.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».