Вы тут

Дзяржстандарт: Беларусь захавала традыцыйныя падыходы да патрабавання якасці


Беларусь захавала традыцыйныя падыходы да тэхнічнага рэгулявання і высокія патрабаванні да якасці прадукцыі. Аб гэтым заявіла журналістам першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Алена Маргунова на палях міжнароднага форуму «Беларусь мясная», перадае БелТА.


Фота БелТА

«Сёння толькі ў Беларусі захаваліся тыя падыходы да тэхнічнага рэгулявання, якія былі традыцыйнымі ў СССР. Стандартызацыя, ацэнка адпаведнасці, акрэдытацыя, дзяржаўны нагляд, маніторынгавыя выпрабаванні ў комплексе даюць магчымасць дасягнуць бяспекі і якасці прадукцыі на ўсіх этапах тэхналагічнай вытворчасці. Сёння ў Дзяржстандарце сканцэнтраваны ўсе гэтыя віды дзейнасці, якія забяспечваюць ацэнку якасці на кожным этапе жыццёвага цыкла прадукту», — сказала Алена Маргунова.

Што датычыцца мясной прадукцыі, у сувязі з тым, што Беларусь уваходзіць у ЕАЭС, трэба выконваць патрабаванні ўсіх тэхнічных рэгламентаў саюза. «У гэтыя рэгламенты пастаянна ўносяцца змяненні. І гэтыя патрабаванні павінны без бар’ераў, без выключэнняў дзейнічаць на тэрыторыі ўсяго саюза. Пад кожны рэгламент распрацоўваюцца пералікі стандартаў, якія змяшчаюць метады выпрабаванняў на бяспеку, на якасныя паказчыкі. Сёння больш ідзе ўхіл на міждзяржаўную стандартызацыю, каб стандарты прымаліся на ўсёй тэрыторыі ЕАЭС. Пры гэтым нашы нацыянальныя стандарты больш строгія, больш комплексныя», — адзначыла першы намеснік старшыні Дзяржстандарту.

Паводле яе слоў, станоўча ўплывае на якасць і сістэма нагляду за прадукцыяй. «Гэта лагічна выбудаваная сістэма, якая паказвае на кожным этапе вытворчасці захаванне тых ці іншых нарматыўных прававых патрабаванняў і ацэнку адпаведнасці», — дадала Алена Маргунова.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.