Вы тут

Раннія збожжавыя і зернебабовыя ў Беларусі пасеяны больш чым на палове плошчаў


У Беларусі раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя пасеяны на 51,9 працэнта плошчаў. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота БелТА

Яравыя культуры пасеяны на 354,2 тыс. га — гэта 15,3 працэнта ад плана. Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) пасеяны на 309,4 тыс. га, што складае 51,9 працэнта да плана. У Брэсцкай вобласці гэтыя культуры пасеяны на плошчы 87 тыс. га, Віцебскай — 19,5 тыс. га, Гомельскай — 41,4 тыс. га, Гродзенскай — 64,8 тыс. га, Мінскай — 59,7 тыс. га, Магілёўскай — 36,9 тыс. га. Цукровыя буракі пасеяны на плошчы 3,5 тыс. га, што складае 3,39 працэнта.

Аднагадовая трава пасеяны на 34,8 тыс. га плошчаў (17,2 працэнта ад плана). Пасеяна лёну-даўгунцу на 5,86 тыс. га (11,8 працэнта ад плана). Глеба пад сяўбу ранніх яравых падрыхтавана на 530 тыс. га (22,9 працэнта да плана).

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.