Вы тут

Кітайскі мегарынак — вялізныя магчымасці для ўсяго свету


Спрыяльны старт кітайскай эканомікі сёлета стаў «выдатным шанцам» для сусветнай эканомікі. Брама кітайскай адкрытасці расхінаецца ўсё шырэй, а кітайскі мегарынак з кожным днём становіцца вялізнымі магчымасцямі для ўсяго свету, заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь, перадае «Сіньхуа».


Такім чынам кітайскі дыпламат на чарговай прэс-канферэнцыі па просьбе журналістаў пракаментаваў інфармацыю аб тым, што апошняе павышэнне індэксаў менеджэраў па закупках (PMI) ў вытворчым і невытворчым сектарах Кітая прыцягнула шырокую ўвагу замежных СМІ, якія разглядаюць гэтыя лічбы як сведчанне таго, што айчынная эканоміка знайшла новыя стымулы для росту.

Ван Вэньбінь адзначыў, што міжнародная супольнасць пільна сочыць за індэксамі PMI ў вышэйназваных сектарах Кітая, а таксама зводным PMI краіны за сакавік. Адначасовы рост гэтых трох індэксаў і той факт, што ўсе яны знаходзяцца ў дыяпазоне пашырэння, сведчаць аб тым, што трэнд на аднаўленне і рост кітайскай эканомікі працягвае захоўвацца, яе ўнутраная рухаючая сіла — умацоўвацца, чаканні грамадства — паляпшацца, а высакаякаснае развіццё Кітая — грунтоўна прасоўвацца.

Акрамя вышэйзгаданых індэксаў, такія паказчыкі краіны, як імпарт і экспарт, выпрацоўка электраэнергіі, аб’ём пасажырскіх і грузавых перавозак, спажыванне падчас свята Вясны (Чуньцзэ, традыцыйны кітайскі Новы год па месяцовым календары) таксама актыўна сігналізуюць аб аднаўленні і паляпшэнні стану эканомікі краіны і ўзмацняюць чаканні свету ў дачыненні да яе ў 2024 годзе, дадаў дыпламат.

Па словах Ван Вэньбіня, за апошні час больш за 100 кіраўнікоў ТНК наведалі Кітай. Як Кітайскі форум развіцця-2024 на высокім узроўні, так і штогадовая нарада Бааоскага азіяцкага форуму-2024 прайшлі пры ўдзеле мноства высокіх гасцей. Многія з прысутных бізнэс-лідараў выказалі поўную ўпэўненасць у высокай устойлівасці і перспектывах развіцця кітайскай эканомікі. Яны лічаць, што важнасць кітайскага рынку для транснацыянальных кампаній цяжка пераацаніць, і заявілі аб планах прадоўжыць інвесціраваць у Кітай.

«Кітайскае развіццё — гэта адкрытае развіццё», — падкрэсліў Ван Вэньбінь, адзначыўшы, што некаторыя кітайскія ведамствы нядаўна абнародавалі шэраг важных мер па пашырэнні адкрытасці на высокім узроўні, якія ахопліваюць трансгранічны гандаль паслугамі, трансгранічныя патокі дадзеных, адкрытасць у фінансавым сектары і інш.

«Мы ўпэўнены, што замежныя прадпрыемствы будуць інвесціраваць у Кітай, будуць усебакова развівацца і абавязкова даб’юцца тут поспеху», — заявіў прадстаўнік кітайскага знешнепалітычнага ведамства.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.