Вы тут

У правінцыі Юньнань вучні пачатковай школы займаюцца «кун-фу»


У пачатковай школе Шаашань раёна Ухуа горада Куньмін, што ў правінцыі Юньнань, кожны вучань валодае навыкамі «кун-фу», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». 



Паколькі ў школе ёсць патрабаванне аб тым, каб баявое мастацтва было абавязковым на ўроках фізкультуры, сістэма практыкаванняў «уціньсі» (у перакладзе з кітайскага «гульня пяці жывёл» — комплекс аздараўленчай гімнастыкі) з’яўляецца абавязковым заняткам падчас перамен паміж урокамі. Дырэктар і настаўнікі школы займаюцца гэтай гімнастыкай разам з вучнямі.

Калі надыходзіць перамена, дзеці выстройваюцца на спартыўнай пляцоўцы, а пасля пад гукі старажытнай меладычнай кампазіцыі яны пачынаюць выконваць набор фізічных практыкаванняў, якія імітуюць рухі тыгра, аленя, мядзведзя, малпы і птушкі. Дзякуючы штодзённым заняткам аздараўленчай гімнастыкай, настаўнік фізкультуры Сяа Сяньчуань заўважыў пазітыўныя змяненні ў дзяцей: «Дзеці не толькі займаюцца спортам, але і палепшылі свой фізічны стан і форму, у прыватнасці, значна палепшыліся канцэнтрацыя і паводзіны».

Паступова ён пачаў навучаць дзяцей ушу, «убуцюань» («кулак пяці крокаў» — пачатковы і самы першы вывучаемы комплекс шааліньскага ушу), «саньда» (кантактнае адзінаборства), тайцзіцюань (аздараўленчая гімнастыка).

Калі дзеці сустракаюць настаўнікаў, яны вітаюць іх не толькі піянерскім салютаванем, але і рытуальным жэстам абхаплення кулака.

«Заняткі баявымі мастацтвамі — гэта працэс удасканалення цела і духу, прасоўваецца «практыка этыкету», а таксама «вывучэнне этыкету да вывучэння мастацтва, вывучэнне дабрадзейнасці да вывучэння баявога мастацтва», менавіта таму ў школе ўвага надаецца навучанню маралі ушу.

Распаўсюджванне навучання баявому мастацтву ў пачатковай школе Шаашань дазволіла навучэнцам гэтай навучальнай установы ўдзельнічаць у тэматычных спаборніцтвах і заваёўваць прызавыя месцы. Акрамя гэтага, школа таксама была вызначана Цэнтрам упраўлення ушу Галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення па справах фізкультуры і спорту КНР у якасці «пілотнай школы па ўкараненні баявога мастацтва».

Як лічаць педагогі, неабходна, каб навучанне баявому мастацтву натхняла і суправаджала дзяцей, каб маладое пакаленне магло займацца спортам і пераймаць традыцыйную культуру. Менавіта ў гэтым і заключаецца зачараванне навучання баявому мастацтву ў школах.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?