Вы тут

У правінцыі Юньнань правяраюць падстанцыі з дапамогай штучнага інтэлекту


На 621 трансфарматарнай падстанцыі ў правінцыі Юньнань на паўднёвым захадзе Кітая ўжываюць тэхналогіі штучнага інтэлекту, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


80 працэнтаў дыягностык падстанцый праходзяць з ужываннем камер, дронаў, робатаў і іншага абсталявання. Калі раней на праверку адной падстанцыі ішло прыкладна 5 гадзін, то з прымяненнем новых тэхналогій гэты час скарацііўся да 5 хвілін.

Па словах Ван Сіня, кіраўніка секцыі выпрацоўкі і пераўтварэнні энергіі вытворча-тэхнічнага аддзела энергетычнай кампаніі China Southern Power Grid, першая партыя з 621 падстанцыі, абсталяваная інтэлектуальнай сістэмай кантролю, размеркавана ў раёнах на вышыні 500-3000 метраў над узроўнем мора і ахоплівае ўзроўні напружання ад 35 кВ і вышэй.

Будучы цэнтрам рэалізацыі праграмы «Перакідванне электраэнергіі з Захаду на Усход», у правінцыі Юньнань 1937 падстанцыі напружаннем ад 35 кв і вышэй. З-за складанага рэльефу мясцовасці дыягностыка падстанцый занадта працаёмкая і нізкаэфектыўная. З распаўсюджваннем тэхналогій штучнага інтэлекту эфектыўнасць такіх праверак і эксплуатацыі трансфарматарных падстанцый у правінцыі Юньнань павысіцца адпаведна на 33 і 60 працэнтаў.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.