Вы тут

Лукашэнка ўзгадніў унясенне ў Палату прадстаўнікоў законапраекта аб прыпыненні дзеяння ДЗУСЕ


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на ўнясенне ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу праекта закона «Аб прыпыненні дзеяння Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе». Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота БелТА

адзены дагавор быў ратыфікаваны Беларуссю і ўступіў у сілу ў 1992 годзе. Ён прадугледжвае абмежаванне сумарных узроўняў звычайных узбраенняў і тэхнікі па пяці асноўных катэгорыях (танкі, баявыя браніраваныя машыны, артылерыя, ударныя верталёты і баявыя самалёты), а таксама механізмы праверкі выканання абавязацельстваў (абмен інфармацыяй і правядзенне інспекцый).

Праект закона прадугледжвае прыпыненне дзеяння ДЗУСЕ, але не азначае выхад Беларусі з яго і спынення ажыццяўлення ва Узброеных Сілах унутраных працэдур, звязаных з яго выкананнем.

Беларусь у поўным аб’ёме выконвае абавязацельствы па дагаворы, у тым ліку няўхільна прытрымліваецца ўстаноўленых гранічных узроўняў наяўнасці ўзбраенняў, ваеннай тэхнікі і асабовага складу Узброеных Сіл.

Тым не менш у жніўні 2022 года Чэхія, а ў сакавіку 2023 года Польшча прынялі рашэнне аб невыкананні дагавора ў дачыненні да Беларусі.

У лістападзе 2023 года Паўночнаатлантычны савет НАТА зрабіў заяву аб намеры дзяржаў — членаў альянсу, якія ўдзельнічаюць у дагаворы, прыпыніць яго дзеянне. З ДЗУСЕ таксама выйшла і Расійская Федэрацыя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.