Вы тут

Пры якіх хваробах дапаможа чыстацел?


Чыстацел — непатрабавальная расліна, у асноўным вядомая як упартае і нахабнае пустазелле. А між тым, гэта добрая лекавая расліна. Алей з яе дапамагае пры шматлікіх хваробах, асабліва пры захворваннях скуры і слізістых абалонак.


Камбінацыя рэчываў, што ўваходзяць у састаў чыстацелу, дазваляе алею аказваць эфектыўнае бактэрыцыднае і болесуцішальнае дзеянне, а таксама загойваць раны, пазбаўляцца ад грыбковых захворванняў, папілом і г. д. Гэта выдатнае дадатковае лячэнне да традыцыйнай медыкаментознай тэрапіі.

Алей чыстацелу можна прыгатаваць у хатніх умовах. Лісце, кветкі і карэнні сушыце на працягу 1–2 тыдняў у закрытым ад сонца месцы ў памяшканні, якое ветрыцца. Затым заліце сыравіну любым алеем так, каб яго ўзровень у ёмістасці быў на 2 см вышэй за ўзровень асновы. Калі алей сланечнікавы, ён павінен быць нерафінаваны (не забудзьцеся яго загадзя пракіпяціць на вадзяной лазні).

Змясціце сродак у цёмнае і прахалоднае месца на тыдзень і перыядычна ўстрэсвайце. Потым працадзіце праз марлю і захоўвайце ў халадзільніку. Каб атрымаць касметычны сродак, дадайце ў вадкасць персікавы, какосавы, аліўкавы ці іншы алей у прапорцыі 1:1.

Пры грыбку пазногцяў

Прамачыце тампон алеем і прыкладзіце да праблемных месцаў на 2-3 хвіліны. Працэдуру праводзьце 2-3 разы на дзень. Пры гэтым знімаюцца сверб, запаленне і боль.

Перад сном распарце пазногці ў растворы харчовай соды (1 ч. л. на 1 л вады). Калі памякчэюць, выдаліце ўчасткі, якія адпластаваліся. З пазногцяў рук змыйце алей праз паўгадзіны. З пазногцяў ног можна яго не выдаляць, проста, рыхтуючыся да сну, надзеньце шкарпэткі.

Пры мазалях, натоптышах і бародаўках

Нанясіце алей на пашкоджаныя ўчасткі на чвэрць гадзіны. Выдаліце сродак вільготнай сурвэткай. Такія маніпуляцыі праводзьце двойчы на дзень.

Для пругкасці скуры твару

Прамачыце тампон алеем і нанясіце яго на ўвесь твар або толькі на праблемныя месцы (сачыце, каб не трапіла ў вочы). Праз 10 хвілін умыйцеся цёплай вадой. Паўтарайце працэдуру да 4 разоў на дзень. Эфект будзе заўважны максімум праз пару тыдняў.

! Алей чыстацелу выкарыстоўваецца нават для лячэння дзяцей. Аднак не пашкодзіць папярэдне зрабіць сутачную скурную пробу на згібе локця. І хоць у гэтай лекавай травы практычна няма супрацьпаказанняў, усё ж перад пачаткам лячэння пракансультуйцеся ў дэрматолага.

Алена РАМАНАВА

Фота Васіля ЗЯНЬКО, Андрэя ФЕАКЦІСТАВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.