Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


Авен. На гэтым тыдні не спрабуйце вырашаць усё з дапамогай сілы, бо гэтым вы толькі нажывяце сабе ворагаў. Затое ўспрымальнасць і гнуткасць дазволяць набыць сапраўдных аднадумцаў надоўга. У сярэдзіне тыдня можаце апынуцца перад неабходнасцю зрабіць выбар, дзейнічайце спакойна, абдумана і без спешкі. Дыпламатыя і разважлівасць — вашы сaябры. Паніка, эгаізм і нястрыманасць — ворагі. У выхадныя выбірайцеся на прыроду, правядзіце час у кампаніі сяброў, не думайце аб праблемах.


Фота: pexels.com

Цялец. Вы, падобна, падсвядома гатовыя да барацьбы і сілавых дзеянняў. Неабходна змяніць і стратэгію, і тактыку, а не паддавацца парывам. Дзейнічайце мякчэй, будзьце дабрэй, змяніце гнеў на літасць, так будзе лягчэй і вам, і навакольным. Трымаючы сябе ў жорсткіх рамках ветлівасці і велікадушнасці, вы можаце быць узнагароджаны нечаканым павышэннем па службе або якім-небудзь іншым, але не менш прыемным падарункам лёсу.

Блізняты. Ваша сур’ёзнае і добрасумленнае стаўленне да працы не застанецца незаўважаным. Можа паступіць вельмі цікавая і сур’ёзная прапанова, цалкам здольная павялічыць ваш прыбытак. Надыходзіць спрыяльны момант для канкрэтных дзеянняў, адказных крокаў і іншых лёсавызначальных прадпрыемстваў. У выхадныя адпачніце ад мітусні і клопатаў, не шкадуйце часу на сябе.

Рак. Неабходна сканцэнтравацца на вырашэнні важных і неадкладных спраў. Паспрабуйце не марнаваць каштоўную энергію. Вы, вядома, моцныя, але дапамога пры прасоўванні па кар’ернай лесвіцы не перашкодзіць. Магчыма ўзнікненне праблем з боку партнёраў, але ў выніку ўсё скончыцца добра, калі праўда на вашым баку. Зрушацца з мёртвага пункта праекты, на якія вы ўжо нават махнулі рукой. Варта сур’ёзна задумацца пра адпачынак.

Леў. На гэтым тыдні вас чакаюць разнастайныя падзеі і сустрэчы. Будзьце ўважлівыя, размяркоўваючы сілы і час. Яны спатрэбяцца не толькі на рабоце, але і дома. У панядзелак і сераду верагодныя непаразуменні і канфлікты, паколькі вашы інтарэсы могуць крыху разыходзіцца з інтарэсамі партнёраў. Выявіўшы разважнасць, вы дасягняце з імі кампрамісу. У нядзелю будзьце гатовыя да доўгіх размоў з роднымі.

Дзева. Тыдзень можа быць удалым у плане працы і фінансаў, вам толькі застаецца згладзіць некаторыя шурпатасці. Паспрабуйце максімальна выкарыстоўваць свае творчыя здольнасці. Толькі не вельмі цягніце коўдру на сябе, падзеі разгорнуцца і без вашага ўдзелу. У чацвер завяршыце няскончаныя справы. У пятніцу своечасовыя парады сяброў дапамогуць знайсці аптымальны спосаб вырашэння праблемы, якая даўно непакоіць. Пастарайцеся не адмаўляць сваякам у іх просьбах.

Шалі. На гэтым тыдні вас чакае шмат работы. Затое, калі справіцеся з ёй, ваш аўтарытэт і заробак павысяцца. Маштабнасць уласных ідэй можа перашкодзіць рэальна ацаніць свае магчымасці. Абмеркаванне асабістых праблем з блізкім сябрам дапаможа шмат што растлумачыць. Паспрабуйце крыху часу прысвяціць утульнасці ва ўласным доме, каб мець магчымасць адпачыць у ім пасля цяжкай працы.

Скарпіён. Тыдзень будзе паспяховы і прыбытковы. Вас можа чакаць напружаны рабочы графік, затое і заплацяць за гэта добра. Аўтарытэт узрасце, уплыў на навакольных павялічыцца. Вы лёгка справіцеся з мноствам задач і рэалізуеце свае планы. З’явіцца магчымасць кар’ернага росту і дадатковага заробку.

Стралец. На гэтым тыдні варта ўтрымацца ад гучных заяў і абяцанняў, а таксама ад крытыкі. Упэўненасць у сваіх магчымасцях і паслядоўнасць у дзеяннях дапамогуць заваяваць прыхільнасць навакольных і ўмацаваць добрыя адносіны з начальствам. У аўторак вам неабходна даваць выразныя адказы, а не адыходзіць ад тэмы. У другой палове тыдня будзеце ў добрай форме і зможаце паспяхова завяршыць распачатыя раней справы.

Казярог. У вас ёсць цудоўная магчымасць вырашыць праблемы адзіноты і неразумення. Не бойцеся новых знаёмстваў. Рэкамендуюцца актыўнасць і настойлівасць у рэалізацыі сваіх планаў. Удалым будзе засваенне новай прафесіі, здзейсніцца жаданне ўнесці ў сваё жыццё істотныя змены. У выхадныя ёсць верагоднасць нечаканых гасцей.

Вадаліў. Гэты тыдзень можа прынесці расчараванні і мітусню. Не верце нікому на слова, інфармацыю трэба правяраць. Цяпер непажадана рабіць ніякіх дзеянняў, якія маглі б быць расцэнены як глабальныя. Лепш проста плыць па цячэнні. У пятніцу не варта прыслухоўвацца да парады «добразычліўцаў», лепш слухаць голас сваёй інтуіцыі.

Рыбы. Верагодныя перапады настрою і канфлікты ў сям’і. Ваша кампетэнтнасць можа падвергнуцца выпрабаванню, не эканомце час на вывучэнні пытання — абапірацца выключна на тое, што вы ведаеце і так, не варта, уласнага досведу можа і не хапіць. Ды і наогул надыходзіць час, калі неабходна вучыцца таму, чаго вы не ведалі. У выхадныя адпраўляйцеся ў падарожжа з дзецьмі.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.