Вы тут

Як працаваць з партнёрамі, што недапушчальна для чыноўнікаў і чаму трэба дбаць аб будучыні


Рабочы графік Прэзідэнта штодтыдзень надзвычай насычаны. І тэмы, якім кіраўнік дзяржавы ўдзяляе пільную ўвагу, самыя разнастайныя: эканоміка, бяспека, сацыяльная сфера, прамысловасць, грамадска-палітычная абстаноўка і многае іншае. Кожную тэму Аляксандр Лукашэнка вывучае дэталёва, абавязкова робіць акцэнт на праблемах, але і не забывае пра станоўчыя моманты. Ацэнкі Прэзідэнта заўсёды трапныя і змястоўныя. А даручэнні і парады — канкрэтныя. Сабралі топ-5 цытат кіраўніка дзяржавы за мінулы тыдзень, якія акрэсліваюць сітуацыю ў розных сферах жыцця краіны і задаюць вектары яе развіцця. 


Фота: БелТА

1. «Трэба супрацоўнічаць са сваімі людзьмі, а не з французамі і немцамі. У Беларусі ёсць элітнае насенне, выведзены высокаўраджайныя сарты сельскагаспадарчых культур. Мы гатовы дзяліцца», — адзначыў Прэзідэнт падчас сустрэчы з губернатарам Арлоўскай вобласці Андрэем Клычковым. Тым больш, што Беларусь і гэты расійскі рэгіён знаходзяцца недалёка адзін ад аднаго. Таму накірункаў супрацоўніцтва можа быць шмат. Іх падчас сустрэчы ў Палацы Незалежнасці акрэсліў беларускі лідар: сельская гаспадарка, транспарт, прамысловасць, мікраэлектроніка, будаўніцтва. Галоўны тэзіс кіраўніка дзяржавы — беларускаму боку трэба працаваць з Арлоўскай вобласцю (прынамсі, і з іншымі расійскімі рэгіёнамі) больш эфектыўна, інтэнсіўна і паказваць, колькі невялікая па памерах Беларусь можа зрабіць для вялікай Расіі. 

2.«Пакуль ішоў сюды, да будаўнічай пляцоўкі, злавіў сябе на думцы: мы ж зараз таксама капаем зямлю, як і яны, зусім побач з граніцай. Толькі мэты ў нас розныя. Там капаюць акопы, траншэі... Павялічваюць выдаткі на ўдарныя ўзбраенні. А мы тут дзве трэці бюджэту рэгіёна накіроўваем на сацыяльную сферу. Мы хочам пабудаваць мірную будучыню. Мы настроены толькі на стваральную працу», — заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Гродна. Там Прэзідэнт заклаў капсулу на месцы будаўніцтва новай гарадской бальніцы і паразмаўляў з гараджанамі. Кіраўнік дзяржавы адказаў тым, хто думае, што Гродна чужы горад і не зусім беларускі, і запэўніў, што «Гродна — наша краіна, наша зямля, наш горад. Ні міліметра мы нікому тут нічога не ададзім». А тых, каму тут дрэнна, нікога не трымаюць. Усё роўна, па словах кіраўніка дзяржавы, многія потым вяртаюцца ў Беларусь. 

3. «Трэба зрабіць медыцыну, як у нас раней казалі, народнай. Усім даступна, аднолькава», — паставіў Прэзідэнт галоўную задачу перад міністрам аховы здароўя Аляксандрам Хаджаевым. І ў цэлым, кіраўнік дзяржавы зрабіў акцэнт на тым, што ў галіне трэба наводзіць парадак. Тым больш, што дзяржава стварыла ўсе ўмовы для працы медыкаў. Прэзідэнт нагадаў, што ўсе надбаўкі, якія атрымлівалі дактары атрымлівалі падчас пандэміі каранавіруса, захаваныя. А тым, хто хоча зарабляць больш, Аляксандр Лукашэнка параіў і працаваць больш. Для гэтага таксама сёння створаны ўсе ўмовы. 

4. «У цэлым усё, што створана, пабудавана і мадэрнізавана нашымі рукамі за гады незалежнасці, — гэта пасланне ў будучыню. І гэта будоўля — гэта пасланне ў будучыню. Хто яго ведае, змогуць нашы дзеці так, як мы. Ніхто не ведае. Асабліва ў гэты бурны час. Мы хочам, каб беларусы жылі, стваралі сем’і, вучыліся, працавалі, адпачывалі ў прыгожых, утульных і камфортных гарадах і вёсках», — сказаў Аляксандр Лукашэнка падчас размовы з гродзенцамі. І гэта пасыл кожнаму беларусу, ад медсястры да кіраўнікоў прадпрыемстваў, мясцовых улад. 

5. «Мужыкі, усё сканцэнтравана на тое, каб знайсці шлях нас зваліць. Якія б ні былі ў нас з вамі адносіны (я вас там лаяў, здымаў з працы і іншае), вы павінны быць дзяржаўнымі людзьмі. Ні я, ні вы асабіста нічога не значым у параўнанні з тым, што значыць для нас суверэнная і незалежная Беларусь Мы яе павінны абараніць. Сваёй працай, крывёй, потам і сваім жыццём. Вядома, не дай Бог, усе мы хочам жыць. А каб не паміраць, не гінуць, трэба проста працаваць, патрэбна эканоміка. Яшчэ раз падкрэсліваю: для таго, каб была нармальная эканоміка, у нас усё ёсць, усяго хапае. Але трэба сумленна працаваць», — заявіў беларускі лідар, прымаючы кадравыя рашэнні ў пятніцу. Гэты тэзіс ад Прэзідэнта на мінулым тыдні гучаў некалькі разоў. Яго ён паўтараў і ў аўторак, наведваючы вытворчую пляцоўку «Аўльс» Гродзенскага шклозавода, робячы акцэнт на тым, што хлусні быць не павінна, а крытэрый працы адзін — эфектыўнасць і так, як лепш для краіны. Логіка простая — падман прывядзе да таго, што будуць прынятыя няправільныя рашэнні. А гэтага сёння ніяк дапусціць нельга. 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.