Вы тут

Новыя кнігі ад «Звязды»: красавік 2024-га...


Будзе перавыдадзены раман народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца «Аперацыя «Кроў». Кніга запатрабаваная і айчынным кнігагандлем, і бібліятэкамі краіны. Асабліва ёй цікавяцца ў навучальных установах — школах і ВНУ краіны. У творы — размова пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра трагедыйныя выпрабаванні, праз якія вымушаны былі прайсці нашы прашчуры ва ўмовах здзекаў фашысцкіх захопнікаў, ва ўмовах генацыду беларускага народа. Публіцыстка, журналіст газеты «СБ. Беларусь сегодня» Людміла Гладкая сабрала асобнай кнігай свае ўласныя рэпартажы з Данбаса, якія раней выходзілі на старонках грамадска-палітычнай газеты. Зборнік носіць наступную назву — «Урокі Данбаса: спецыяльны рэпартаж каля лініі фронту».


Па традыцыі выдавецтва ўважлівае да сучаснай мастацкай літаратуры. Пабачыць свет пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь раман-дзённік лаўрэата Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры і мастацтва, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі Віктара Шніпа «Заўтра была адліга-4». Старэйшына пісьменніцкага цэха краіны, дзіцячы пісьменнік, паэт і мастак Сяргей Давідовіч прапануе юным чытачам сваю кнігу «Не жыццё, а казка». Выйдзе ў красавіку і зборнік апавяданняў дзіцячай пісьменніцы Ганны Лео «Пярэстыя гісторыі». Юнаму чытачу адрасуе сваю кнігу «Залатыя рыбкі» і Іна Фралова, якая, дарэчы, нядаўна ўклала для малодшых школьнікаў хрэстаматыю «Верасок» (кніга таксама выйшла ў «Звяздзе»). Дэбютам у літаратуры можна назваць кнігу вершаў палітолага і публіцыста Вадзіма Баравіка «Иду по Минску».

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прымеркавана і выданне гісторыка-публіцыстычнай кнігі А. Плавінскага і А. Шавеля «Беразянка». Пад вокладкай гэтага па-свойму ўнікальнага гісторыка-дакументальнага, гісторыка-краязнаўчага нарыса сабраны разнастайныя звесткі пра лёс спаленай фашысцкімі карнікамі вёскі Беразянка, якая знаходзілася ў Пухавіцкім раёне, на Міншчыне. Ужо стала традыцыяй у Выдавецкім доме «Звязда» звяртацца да лёсаў «вогненных вёсак». Напрыканцы мінулага 2023 года выйшла кніга Анатоля Бензерука «Галавасек», прысвечаная спаленаму фашыстамі паселішчу Драмлёва Жабінкаўскага раёна.

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.