Вы тут

У Кітаі здзейснена 119 мільёнаў турыстычных паездак


Падчас трохдзённых вакацый з нагоды свята Цынмін, якія завяршыліся ўчора, у Кітаі было здзейснена 119 мільёнаў унутраных турыстычных паездак, што на 11,5 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд дапандэмійнага 2019 года. Аб гэтым сведчаць дадзеныя Міністэрства культуры і турызму КНР, перадае «Сіньхуа».


Даходы ад унутранага турызму за гэты перыяд склалі 53,95 мільярда юаняў (каля 7,6 млрд. долараў). Гэта на 12,7 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2019 года.

Свята Цынмін, або Дзень памінання памерлых — важнае свята, падчас якога кітайцы ўшаноўваюць памяць сваіх продкаў. Многія таксама праводзяць вакацыі ў турыстычных паездках. Папулярнымі спосабамі перамяшчэння падчас свята сёлета сталі самастойнае перамяшчэнне на аўто, велапрагулкі, а таксама пешыя прагулкі. Перавага аддавалася паездкам на кароткія адлегласці і па мясцовых раёнах.
Падчас канікулаў колькасць уязных турыстычных паездак у Кітай склала 1,04 мільёна, а выязных — 992 тысячы, што блізка да паказчыкаў за аналагічны перыяд 2019 года. Папулярнымі напрамкамі выязнога турызму сталі Японія, Тайланд і Рэспубліка Карэя.

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.