Вы тут

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка паведаміў, як праходзіць фарміраванне Усебеларускага народнага сходу


Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка паведаміў, як праходзіць фарміраванне Усебеларускага народнага сходу Усяго будзе выбрана 290 дэлегатаў ад усіх абласцей краіны, 60 дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў стануць дэлегатамі аўтаматычна. Яшчэ 400 чалавек вылучаюцца ад пяці структур грамадзянскай супольнасці. Кожная з іх на сваіх найвышэйшых органах кіравання — з’ездах, канферэнцыях у залежнасці ад статута — выбірае па 80 сваіх прадстаўнікоў.


Фота БелТА

«Зыходзячы з інфармацыі, якая ёсць у нас, у тым ліку дзякуючы і сродкам масавай інфармацыі, усё праходзіць даволі дынамічна, у адпаведнасці з тым каляндарным планам, які мы зацвердзілі, і тымі нормамі заканадаўства, якія вызначаюць парадак выбрання дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу», — паведаміў Ігар Карпенка.

Ён звярнуў увагу на значнасць і важнасць УНС як стабілізатара грамадскага развіцця і падкрэсліў, што з набыццём канстытуцыйнага статусу Усебеларускі народны сход атрымлівае уласна свае паўнамоцтвы, не дублюючы іншыя функцыі.

«А гэта своеасаблівы стабілізатар грамадскага развіцця. То-бок гэта запыт да пастаяннага дыялогу розных органаў дзяржаўнага кіравання і грамадзянскай супольнасці і рашэнне надзённых праблем, што хвалююць сёння нашых грамадзян, наш народ, які з’яўляецца адзінай крыніцай улады ў краіне», — заўважыў старшыня ЦВК. Працягваючы тэму паўнамоцтваў УНС, Ігар Карпенка зазначыў, што УНС будзе вызначаць стратэгію развіцця дзяржавы і грамадства. Менавіта ён будзе зацвярджаць Ваенную дактрыну і Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Акрамя таго, яму перададзены функцыі выбрання суддзяў Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў, старшыні і членаў Цэнтральнай выбарчай камісіі. Гэта зроблена ў адпаведнасці з даручэннямі Прэзідэнта наконт пераразмеркавання паўнамоцтваў, у тым ліку і ад Прэзідэнта, — іншым органам дзяржаўнага кіравання.

Спыніўся старшыня ЦВК і на іншых электаральных кампаніях. Так, ён адзначыў, што 4 сакавіка адбыліся выбары членаў Савета Рэспублікі: ад кожнага рэгіёна краіны, у тым ліку і горада Мінска, выбрана па восем членаў, яшчэ восем — назначаюцца Прэзідэнтам.

Канчатковыя вынікі выбараў будуць падведзены на пасяджэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі 9 красавіка, таксама на гэтым пасяджэнні прымецца рашэнне аб скліканні сесіі Савета Рэспублікі.

Гаворачы пра прэзідэнцкія выбары, якія павінны адбыцца ў наступным годзе, Ігар Карпенка зазначыў, што рашэнне аб іх назначэнні — прэрагатыва Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. «Правёўшы адзіны дзень галасавання, сфарміраваўшы абедзве палаты парламента, абраўшы дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу і арганізаваўшы яго работу, мы ўступаем у падрыхтоўчы перыяд прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Такім чынам, мы завершым гэты важны электаральны цыкл па фарміраванні ўсіх органаў дзяржаўнай улады ў адпаведнасці з абноўленай Канстытуцыяй, якую мы прынялі на рэспубліканскім рэферэндуме ў 2022 годзе», — акцэнтаваў Ігар Карпенка. Ён падкрэсліў, што Палата прадстаўнікоў павінна будзе прыняць рашэнне аб назначэнні выбараў Прэзідэнта, пасля чаго Цэнтральная выбарчая камісія на сваім пасяджэнні зацвердзіць каляндарны план арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў. Пачнецца працэс фарміравання адпаведных камісій, працэс вылучэння кандыдатаў, іх рэгістрацыі, і непасрэдна правядзенне самога дня галасавання.

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.