Вы тут

«Gastrofest. Краіны свету», «Хто сказаў „Мяў“?» і «Дон Жуан»


Прэм’ера фільма «Сто гадоў таму наперад», спектакль «Трыстан і Ізольда», «Мой дзядуля быў вішняй», «Gastrofest. Краіны свету», «Красавіцкі гумар», «Хто сказаў „Мяў“?», «Як Воўк мамай быў», «Град вялікі і шматлікі», «Я спяваю не для ўсіх, я спяваю для кожнага», «Невыпадковая спадарожніца», «Кіраўніцтва для жадаючых ажаніцца» і «Дон Жуан» — штотыднёвая афіша «Звязды».​


«Сто гадоў таму наперад». Прэм’ера з рэжысёрам і выканаўцай галоўнай ролі

Дзе: Мінск, mooon ў ГЦ Palazzo (вул. Ціміразева, 74а)

Калі: 13 красавіка

Колькі: ад 15 рублеў

Запрашаем на Перадпаказ футурыстычнага фільма «Сто гадоў таму наперад»!

Яны жывуць у розных мірах. Коля Герасімаў — у сённяшняй Маскве, Аліса Селязнёва — на сто гадоў пазней. Коля — звычайны хлопец, яму няма справы да будучыні. Алісу не адпускае мінулае: яна павінна знайсці маму, якую страціла, калі была зусім дзіцем. Сустрэча Алісы і Колі стане пачаткам неверагодных прыгод, у якіх нашым героям трэба будзе адваяваць у касмічных піратаў Сусвет, аднавіць ход часу і здабыць самае дарагое: каханне і сяброўства.

А ў гэты вечар вам прадставіцца ўнікальная магчымасць сустрэцца з таленавітым рэжысёрам Аляксандрам Андрушчанка і чароўнай актрысай Дашай Верашчагінай.

Праграма:

  • 15:00 – 17:30 прагляд фільма
  • 17:30 – 19:00 сустрэча з рэжысёрам і актрысай, магчымасць задаць пытанні стваральнікам фільма, атрымаць аўтографы і зрабіць фатаграфіі.

Не прапусціце магчымасць акунуцца ў свет будучыні разам з moon!

Спектакль «Трыстан і Ізольда»

Дзе: Мінск, Музычны тэатр (вул. Мяснікова, 44)

Калі: 14 красавіка

Колькі: ад 35 рублеў

Гісторыя пра Трыстана і Ізольду ўзыходзіць да старадаўняй кельцкай легенды са знакамітага цыклу паданняў пра караля Артура. Легенда распавядае пра каханне рыцара Трыстана і жонкі корнуэльского караля — цудоўнай Ізольды. Сюжэт гэты на працягу стагоддзяў натхняў паэтаў і музыкаў. Вернасць і падступства, фатальная выпадковасць, якая прывяла да трагічнага фіналу, невырашальны канфлікт паміж пачуццём і абавязкам — усё гэта прымушае сэрца біцца так, быццам мы чуем гэтую сумную гісторыю ўпершыню…

«Мой дзядуля быў вішняй»

Дзе: Гомель, Маладзёжны тэатр (пр-т Леніна, 10)

Калі: 13 красавіка

Колькі: ад 14 рублеў

Стары Аттавіяна пасадзіў вішнёвае дрэва, якое стала лепшым сябрам для яго ўнука. І так з’явілася на свет гісторыя пра незвычайнага дзядулю, які ўмеў слухаць расліны і верыў, што «чалавек не памірае, пакуль вішнёвыя дрэвы працягваюць жыць для яго». Кніга «Мой дзядуля быў вішняй» увайшла ў спіс выбітных кніг для дзяцей «Белыя вароны», які складаецца Міжнароднай Мюнхенскай юнацкай бібліятэкай. Твор адзначаны прэміямі ў Італіі, Германіі і Францыі, а яго аўтар Анджэла Нанэці была намінаваная на галоўную прэмію ў дзіцячай літаратуры — прэмію Андэрсана.

  • Рэжысёр спектакля — Дзмітрый Міронаў.

«Gastrofest. Краіны свету»

Дзе: Гомель

Калі: з 18 красавіка

Колькі: ад 38 рублеў

Сёмы Рэспубліканскі Gastrofest пройдзе ў красавіку.

Тэматыка новага Гастрафэста — краіны свету, таму ўстановы-удзельнікі прадставяць гасцям крэатыўныя сэты, натхнёныя кулінарнымі традыцыямі і вынаходствамі розных краін і рэгіёнаў.

Акрамя разнастайных сэтаў для ўсіх гасцей фестывалю у падрыхтавана спецыяльная прапанова ад брэнда іспанскага віна Campo Viejo.

«Красавіцкая гумарына»

Дзе: Гродна, Каробчыцы

Калі: 13 красавіка,  з 12:00 да 15:00

Колькі: ад 5 рублёў 

«Каробчыцы» запрашаюць на вялікую весялосць — «Красавіцкую гумарыну»! Кожнага маленькага госця чакае прыемны сюрпрыз — паветраны шарык. Адразу каля брамы вас пацешаць аніматары і зададуць тон святу!

У праграме:

  • 12:00-13:00 —забаўляльная анімацыя для дзяцей і дарослых на малой сцэне парку;
  • 13:00-13:30 — танцавальная праграма «Вялікае міні-дыска»;
  • 13:30 — гульня «Адгадай мелодыю» для дарослых на малой сцэне парка;
  • 13:30-14:30 — Дзіцячая анімацыйная гульня з Бабай-Ягой, Лесавіком і Кікімарай у доміку Бабы-Ягі;
  • 15:00-16:30 — спаборніцтвы на гульнявых пляцоўках;
  • 12:00-15:00 — смачная дэгустацыя ад Гродзенскага мясакамбіната.

Дарослыя змогуць акунуцца ў юнацтва і ўспомніць гульні дзяцінства: гумачкі, класікі, «я ведаю 5 імёнаў...», а дзеці – даведацца як весяліліся іх бацькі!

«Хто сказаў „Мяў“?»

Дзе: Гродна, Тэатр лялек

Калі: 14 красавіка 

Колькі: ад 12 рублёў 

Прыгоды аднаго вельмі дапытлівага шчанюка.

  • Працягласць — 35 хвілін (без антракту).

«Як Воўк мамай быў»

Дзе: Віцебск, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа

Калі: 13 красавіка

Колькі: 7 рублёў 

Вы думаеце, што ўжо ведаеце сюжэт гэтай казкі дзякуючы вядомаму мультфільму пра тое, як Воўк спачатку знайшоў Цяля сабе на здабычу, а потым стаў для яго самым блізкім і шчырым абаронцам?! Але не спяшайцеся з высновамі! Справа ў тым, што беларускі драматург Васіль Ткачоў прыдумаў сваю гісторыю і ўвёў у казку новых герояў. І кожны з іх — са сваім адметным і вельмі яскравым характарам: какетлівая Лісачка, заўсёды ласы на смачную ежу Дзік і надзвычай чуллівая Козачка. Разам з маленькімі гледачамі яны ствараюць сваю казку. І якой яна атрымаецца ў выніку залежыць ад вас!

  • Працягласць спектакля — 1 гадзіна без антракту.

«Град вялікі і шматлікі»

Дзе: Віцебск, Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці

Калі: да 5 мая

У ДУ «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці» праходзіць выстава работ майстроў народных мастацкіх рамёстваў Смаленскай вобласці «Град вялікі і шматлікі».

Выстава прысвечана Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, святу, які сімвалізуе непарыўнасць лёсаў брацкіх дзяржаў і глыбокую гістарычную агульнасць беларусаў і расіян.

На выставе прадстаўлены вырабы майстроў Смаленшчыны, якая заўсёды славілася народнай творчасцю і з даўніх часоў шырока прадстаўлялася на кірмашах: лялькі ў розных тэхніках, вырабы ў тэхніцы пляцення, вышыўка, жывапіс і інш.

«Я спяваю не для ўсіх, я спяваю для кожнага»

Дзе: Брэст, Вялікая зала БАТД (вул. Леніна, 21)

Калі: 16 красавіка

Колькі: ад 30 рублёў 

«Я спяваю не для ўсіх, я спяваю для кожнага», — казала Эдыт Піяф... Для ўсіх і кожнага 16 красавіка — асалода галасамі цэлага сузор’я маладых талентаў Беларусі.

Лаўрэаты міжнародных конкурсаў, студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы выканаюць арыі і дуэты з опер, аперэт, мюзіклаў Дж. Вердзі, П. Чайкоўскага, Н. Рымскага-Корсакава, Ж. Бізэ, Дж. Расіні, В. Моцарта, І, Штраўса, Ф. Легара, Ж. Оффенбаха, І. Кальмана, сучасных кампазітараў і інш.

  • Салісты: Юлія Бігун (сапрана), Марыя Сахарава (сапрана), Кацярына Гогідзэ (мецца-сапрана), Кірыл Кучынскі (барытон).
  • Галоўны дырыжор: Аляксандр Сасноўскі

«Невыпадковая спадарожніца»

Дзе: Брэст, Брэсцкі ООКЦ (вул. Камуністычная, 1)

Калі: 15 красавіка

Колькі: ад 70 рублёў 

Гэта чыгуначная музычна-рамантычная камедыя і гісторыя аднаго вагона па п’есе Вольгі Сцяпновай, у якой дзеючыя асобы спяваюць і танчаць.

  • У спектаклі гучаць аўтарскія песні Кацярыны Волкавай.

Калі кампутарны збой у сістэме продажу чыгуначных білетаў бурыць планы бізнэсмэна на адзіночнае падарожжа, сапраўдная і шчырая любоў бурыць падступныя планы яго няслушнай жонкі. Ад Масквы да Уладзівастока амаль дзесяць тысяч кіламетраў. Прасцей за ўсё пераадолець іх на самалёце, але паспяховы выдавец Андрэй Багданаў (Дзмітрый Мілер) баіцца лётаць, таму выбірае сем дзён шляху на цягніку.

За гэты час у яго адводзяць жонку, адціскаюць бізнэс і пускаюць усё жыццё пад адхон. За гэты час Багданаў улюбляецца ў спадарожніцу (Ганна Казючыц), сварыцца і растаецца з ёй, вяртае бізнес і разводзіцца з жонкай. І ўсё гэта — не выходзячы з СВ у вагоне далёкага накіравання, дзе з-за збою кампутара на адно месца прэтэндуе паўкраіны.

Вы можаце пераадолець гэтую адлегласць разам з намі за дзве гадзіны і трыццаць хвілін у прыемнай кампаніі і з добрым настроем. Запрашаем вас у падарожжа даўжынёй у цэлае жыццё!

А праваднікі (Аляксандр Абласаў і Юлія Максімава) абслужаць вас і павесяляць на працягу ўсяго шляху.

«Дапаможнік для жадаючых ажаніцца»

Дзе: Магілёў, Магілёўскі драмтэатр

Калі: 14 красавіка 

Колькі: ад 9 рублёў

Пастаноўка «Дапаможнік для жадаючых ажаніцца» — камедыя, у аснове якой пяць апавяданняў А. П. Чэхава: «Прапашчая справа», «З успамінаў ідэаліста», «Загадкавая натура», «Прапанова» і «Дапаможнік для жадаючых ажаніцца».

«Смешныя сумныя гісторыі» — так можна ахарактарызаваць сатырычныя апавяданні А.П. Чэхава. Яго ўменне «Коратка казаць пра доўгія рэчы» падымае малюсенькія апавяданні да вышыні эпічнага апавядання. У іх Чэхаў прапануе нам зірнуць на свет чалавечых узаемаадносін з боку, убачыць у паводзінах і ўчынках герояў адлюстраванне ўласных заганаў і недахопаў.

У кожнага аповеду свая гісторыя, у спектаклі іх аб’ядноўвае і выступае сувязным звяном «Дапаможнік для жадаючых ажаніцца» — «Сакрэтны дакумент» або «Мужчынская таямніца», як называў яго Чэхаў.

У сваёй пастаноўцы рэжысёр Васіль Галец праз добры гумар і бязлітасную сатыру Антона Паўлавіча, звяртае ўвагу і нагадвае гледачу простыя ісціны: «Эгаісты заўсёды прайграюць», «Дробязнасць розуму спараджае ўпартасць», «Глупства — недахоп, супраць якога няма лекі»…

Трагедыя па матывах камедыі «Дон Жуан»

Дзе: Магілёў, Магілёўскі драмтэатр

Калі: 19 красавіка 

Колькі: ад 9 рублёў

Пастаноўкі рэжысёра Міхаіла Лашыцкага заўсёды адрозніваюцца арыгінальнасцю і глыбінёй сэнсу. Вось і цяпер, здавалася б, вядомая камедыя Жана Батыста Мальера, напісаная на аснове сярэднявечнай іспанскай легенды пра распусніка па імі Дон Хуан, афарбавана незвычайна і вобразна.

Хто ён — Дон Жуан? Выдатны і палкі юнак, перад якім не можа выстаяць ні адна прыгажуня, або лавелас, пазбаўлены маральных прынцыпаў, які імкнецца авалодаць кожнай прывабнай жанчынай?

Хваліць ці ганіць? Шкадаваць ці злараднічаць? Спачуваць ці зайздросціць? Ці напаткае адплата Дон Жуана за яго грахі альбо ён застанецца беспакараным?

Адказы на гэтыя пытанні абавязкова з’явяцца пасля прагляду спектакля, але ці будуць яны адназначнымі — гэта наўрад ці…


Прэв’ю: pixabay.com​​

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.