Вы тут

У антыманапольным законе павялічылі пералік дзеянняў


Закон нумар 364-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі» апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.


Фота БелТА

Закон накіраваны на ўдасканаленне працэдур правядзення антыманапольных расследаванняў, аптымізацыю работы ў галіне кантролю за эканамічнай канцэнтрацыяй, а таксама на павышэнне эфектыўнасці аховы інтарэсаў добрасумленных суб’ектаў гаспадарання.

Дакументам, у прыватнасці, прадугледжана пашырэнне пераліку дзеянняў, якія не з’яўляюцца эканамічнай канцэнтрацыяй. Да такіх дзеянняў будуць адносіцца ў тым ліку стварэнне і рэарганізацыя суб’ектаў пры ажыццяўленні працэдур неплацежаздольнасці або банкруцтва, а таксама набыццё акцый (долей у статутных фондах), якія ўчыняюцца на падставе заканадаўчага акта. Таксама ў законе павялічаны парогавыя значэнні, якія вызначаюць неабходнасць узгаднення з антыманапольным органам здзелак па эканамічнай канцэнтрацыі.

Шэраг зменаў датычыцца антыманапольных расследаванняў. Так, скарачаюцца тэрміны іх правядзення для своечасовага ўстаранення абмежаванняў на таварных рынках. З’явілася магчымасць адклікання пададзенай заявы па справах аб нядобрасумленнай канкурэнцыі. Таксама дакументам прадугледжана апавяшчэнне зацікаўленых асоб аб тым, што ў дачыненні да іх праводзіцца антыманапольнае расследаванне з прадастаўленнем матэрыялаў для азнаямлення.

Закон уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.