Вы тут

У правінцыі Цзянсу прайшоў фэст лодак «Цыньтун»


Днямі ў нацыянальным водна-балотным парку Цыньху ў горадзе Тайчжоў, што ў правінцыі Цзянсу (Усходні Кітай), прайшоў фестываль лодак «Цыньтун», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн. 


Фота: «Жэньмінь жыбаа»

Больш за дзесяць тысяч лодачнікаў сабраліся на возеры Цыньху, каб узяць удзел у забаўляльных мерапрыемствах і ўзгадаць народныя звычаі і традыцыі, гісторыя якіх налічвае сотні гадоў.

Упершыню фестываль лодак «Цыньтун» пачалі праводзіць у часы дынастыі Паўднёвая Сун (1127-1279 гг.). У 2008 годзе гэты фэст быў уключаны ў першы спіс аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны нацыянальнага ўзроўню.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Адзінства робіць нас мацнейшымі

Адзінства робіць нас мацнейшымі

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.