Вы тут

Лукашэнка: беларускай прамысловасці неабходна займаць свае нішы ў Афрыцы, Лацінскай Амерыцы і Азіі


Беларускай прамысловасці неабходна займаць свае нішы ў Афрыцы, Лацінскай Амерыцы і Азіі. Такую задачу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў на нарадзе аб стане і задачах развіцця прамысловасці, перадае БелТА.


«Вырабіць – гэта мы ўмеем сяк-так. Якасна, няякасна, дорага, танна — вырабілі. Але галоўнае пытанне-рэалізаваць прадукцыю і атрымаць грошы», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

У апошнія гады знешні гандаль арганізацый Мінпрама характарызаваўся, з аднаго боку, ростам экспартных паставак, з другога — вымушаным сыходам з заходніх рынкаў. У 2023 годзе галіна выдала рэкордны за апошняе дзесяцігоддзе экспарт — $6,5 млрд.прырост да ўзроўню 2022 года — амаль паўмільярда, або каля 8%.

Прычым экспарт стабільна павялічваецца тры гады запар. Значыць, прамысловасць змагла нівеляваць негатыўныя тэндэнцыі 2019-2020 гадоў, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. «Дарэчы, трэба нам разгледзець структуру гэтага так званага экспарту», — дадаў ён.

Пастаўкі пераарыентаваныя на рынкі дружалюбных краін. У першую чаргу на традыцыйны рынак брацкай Расіі і іншых дзяржаў СНД.

«Аднак па далёкім замежжы сітуацыя нашмат горш. Аб’ём продажаў склаў менш за 20% у адносінах да дасанкцыйнага 2021 года. Не выкананы планы па экспарце ў дружалюбныя краіны далёкай дугі. У Афрыцы, Лацінскай Амерыцы, Азіі сёння велізарны попыт на прамысловую прадукцыю. Тут трэба шчыльна працаваць і займаць свае нішы. І перш за ўсё на афрыканскім кантыненце», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Арэндная стаўка на здымнае жыллё працягвае зніжацца

Арэндная стаўка на здымнае жыллё працягвае зніжацца

Свежасць раёна, кватэры з новай планіроўкай — гэтыя фактары сёння маюць ключавое значэнне.

Адукацыя

У фокусе — прафесійная адукацыя

У фокусе — прафесійная адукацыя

Кіраўнікі адукацыйных ведамстваў упэўнены, што супрацоўніцтва ў сферы адукацыі з’яўляецца важным фактарам для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця дзвюх краін.

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?