Вы тут

Савет Рэспублікі прыняў заяву аб супрацьдзеянні тэрарызму


Савет Рэспублікі на заключным пасяджэнні 11-й сесіі прыняў заяву аб процідзеянні тэрарызму, перадае БелТА.


Фота БелТА

«Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь самым рашучым чынам асуджае ўсе акты тэрарызму, дзе б яны ні здзяйсняліся і якія б мэты ні пераследвалі, — гаворыцца ў заяве. — Тэрарыстычны акт які адбыўся ў Расійскай Федэрацыі 22 сакавіка 2024 года забраў жыцці больш за 140 грамадзян, стаў узрушэннем для ўсёй міжнароднай супольнасці. Ён ізноў нагадаў усім нам аб вечнай каштоўнасці чалавечага жыцця. Ні ў чым не вінаватыя людзі былі бязлітасна расстраляны і падпалены групай злачынцаў. Усё гэта нагадала хронікі Вялікай Айчыннай вайны, калі нямецка-фашысцкія акупанты і іх хаўруснікі гэтак жа бязлітасна распраўляліся з мірным насельніцтвам, не шкадуючы ні жанчын, ні дзяцей».

Сёння тэрарызм па-ранейшаму ўяўляе адну з самых сур’ёзных пагроз для чалавецтва, падкрэсліваецца ў дакуменце. «Многія краіны свету сутыкаюцца з актамі тэрарызму і гвалтоўным экстрэмізмам як інструментам, які ўсё часцей выкарыстоўваецца для дэстабілізацыі ўнутрыпалітычнай сітуацыі, распальвання міжнацыянальнай і міжрэлігійнай варожасці. Злачынцы не лічацца ні з чым, звяртаюцца да новых метадаў, пры дапамозе Інтэрнэту і лічбавых тэхналогій вярбуюць, фінансуюць выканаўцаў тэрарыстычных актаў, падбухторваюць да іх здзейснення. Мы перакананыя, што спыненне актаў міжнароднага тэрарызму — гэта адзін з найважнейшых элементаў падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, забеспячэння ўстойлівага развіцця, захавання суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў, — адзначаецца ў заяве. — Тэрарызм пускае свае карані там, дзе руйнуюцца духоўна-маральныя каштоўнасці, традыцыі і культура народаў, аддаецца забыццю гісторыя. Менавіта таму ў кантэксце барацьбы з тэрарызмам мы падкрэсліваем ключавую ролю прэвентыўных мер па захаванні гістарычнай памяці, фарміраванні ў грамадствах паважлівага стаўлення да культуры і традыцый народаў, развіццю дружалюбных адносін паміж дзяржавамі».

«Адзначаем ключавую ролю парламентаў у справе прадухілення тэрарызму і барацьбы з ім, у тым ліку з дапамогай заканатворчай дзейнасці, удзелу ў распрацоўцы адпаведных палітык і стратэгій, развіцця міжнароднага супрацоўніцтва. Заклікаем парламенты і парламенцкія арганізацыі кансалідаваць намаганні па папярэджанні і барацьбе з тэрарызмам, у тым ліку садзейнічаць рэалізацыі адпаведных стратэгій, уключаючы Глабальную контртэрарыстычную стратэгію Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Глабальную праграму па папярэджанні тэрарызму і барацьбе з ім Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці, — гаворыцца ў заяве.—  Мы, члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу заяўляем аб сваёй прыхільнасці ўмацаванню міжнароднага супрацоўніцтва ў прадухіленні і спыненні актаў тэрарызму. Выказваем гатоўнасць да ўзаемадзеяння з усімі зацікаўленымі парламентамі і міжнароднымі арганізацыямі, каб паставіць тэрарызму і экстрэмізму надзейны заслон».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.